Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

74-гадовы жыхар Сянна стаў чатырохразовым прызёрам чэмпіяната Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў

На VIII чемпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях сярод спартсменаў-ветэранаў 74-гадовы жыхар Сянна Мікалай Сініцын заваяваў чатыры медалі ў сваёй узроставай катэгорыі.

Ён паспяхова выступіў у бегу на дыстанцыі 200 м, у скачках у вышыню, даўжыню і трайным. Аматар спорту ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі ў шосты раз. Зараз у яго скарбонцы 24 медалі, чатыры з якіх здабыты на падобных расійскіх спаборніцтвах.

– Чэмпіянат Беларусі сярод ветэранаў  адкрыты. Геаграфія яго ўдзельнікаў штогод пашыраецца, а самі спаборніцтвы даўно набылі статус міжнародных, – сказаў Мікалай Сініцын.

Сёлета ў ліку навічкоў былі аматары спорту з Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі. Усяго прыехалі 340 спартсменаў з 13 краін узростам ад 35 гадоў. Самаму вопытнаму было 86 гадоў. Мікалай Сініцын выказаў падзяку ўсім, хто дапамагаў яму падрыхтавацца да спаборніцтваў: урачу ЦРБ Сяргею Карасю, трэнеру СДЮШАР Віктару Васілёнку, настаўніку фізкультуры СШ №2 Сянно Андрэю Сапежку.

Аляксандр Яўгенаў, Сянно. Фота belta.by.

 


Следующая новость
Афиша Витебска: хиты Леди Гаги, фестиваль магии и лекция об ИППП