Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Гоншчыкi з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі прынялi ўдзел у заключным этапе ралі-спрынту «Браслаў-2018»

У заключным этапе ралі-спрынту «Браслаў-2018» прымалi удзел гоншчыкi з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі.

Гэта былі спаборніцтвы трэцяй, аматарскай, катэгорыі. Але паганяць па складаных гравійках прыехалі і ўдзельнікі трофі-рэйду – гонак па бездарожжы. На пляцоўцы ў цэнтры горада выстраіліся машыны чэмпіёнаў і майстроў аўтамабільнага спорту, у тым ліку кіраўніка каманды «МАЗ-СПОРТ», удзельніка ралі «Дакар-2018» Сяргея Вязовіча, шматразовага прызёра чэмпіянатаў Сяргея Аўчыннікава, вопытнага латышскага спартсмена Яніса Вараб’ёва.

Сотні браслаўчан прыйшлі прывітаць ралістаў. Яны разглядалі аўтамабілі, знаёміліся з гоншчыкамі, фатаграфаваліся. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін.

Самае цікавае адбывалася на трасах у раёне вёсак Спрынды і Краснагорка. Гравійкі з крутымі паваротамі для некаторых сталі сур’ёзным выпрабаваннем: 8 экіпажаў з 25 сышлі з іх.

Фінішавалі спаборніцтвы ў Браславе. Арганізатары ралі ўзнагародзілі пераможцаў у розных класах, у тым ліку і беларускі экіпаж у складзе Дзмітрыя Ахрэмчыка і Сяргея Вязовіча.


Следующая новость
В Витебской области возобновили назначение именных стипендий спортсменам