Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пастаўскі «Патрыёт» стаў бронзавым прызёрам турніру «Скураны мяч»

У Мінску прайшоў фінал юбілейных, 20-х, спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У сярэдняй узроставай групе бронзавым прызёрам турніру стала пастаўская каманда «Патрыёт», якую трэніруе Аляксандр Тарасевіч.

За першынство ім давялося пазмагацца з сямю камандамі з Мінска, Драгічына, Бабруйска, Жыткавіц, Узды і Ліды. Пастаўскія хлопчыкі паказалі добрую падрыхтоўку, праявілі баявы характар і сталі аднымі з прызёраў прэстыжных спаборніцтваў. Ад легенды беларускага футбола экс-галкіпера нацыянальнай зборнай, а цяпер аднаго з яе трэнераў Юрыя Жаўнова яны атрымалі камандны і  персанальныя кубкі, медалі, дыпломы і сувеніры.


Следующая новость
В Чашникском районе «Зажгли звезды»