Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Юная пастаўчанка прадставіць Віцебшчыну на першынстве Беларусі па шахматах сярод дзяўчынак ва ўзросце да 12 гадоў

Юная пастаўчанка прадставіць Віцебшчыну на першынстве Беларусі па шахматах сярод дзяўчынак ва ўзросце да 12 гадоў. Гэта стала магчымым пасля перамогі на абласным першынстве па шахматах сярод спартсменаў ва ўзросце 12 — 18 гадоў, у якім прымалі ўдзел больш за паўсотню юнакоў і дзяўчат з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Оршы і Глыбоцкага раёна.

Цікавая i напружаная барацьба разгарнулася сярод дзяўчынак. На старце выхаванка клуба «Ветразь» Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ева Іванова (на фота) атрымала пераканаўчую перамогу над Палінай Канапелькай з Глыбоцкага раёна, а пазней змагла нейтралізаваць атакуючы патэнцыял віцябчанкі Сафіі Сафонавай i пасля трох тураў выйшла ў групу лідараў.

У наступных турах жараб’ёўка звяла шахматыстку з вопытнымі саперніцамі. Урэшце, набраўшы 4,5 ачка з сямі магчымых, у сваёй узроставай катэгорыі чэмпіёнкай вобласці стала Ева Іванова, якой трэба будзе змагацца на рэспубліканскім узроўні.

Фота з асабістага архіва Евы ІВАНОВАЙ.


Следующая новость
В Витебской области с начала года произошло 116 пожаров, где погибло 20 человек