Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Адзіны на Віцебшчыне вадаспад знаходзіцца на рацэ Вята ў Міёрскім раёне

Адзіны на Віцебшчыне вадаспад знаходзіцца на рацэ Вята, непадалёк ад вёскі Сташулі Ідолтаўскага сельсавета Міёрскага раёна.

Вадаспад не прыродны, а штучны. У пазамінулым стагоддзі тут былі вадзяны млын і кардонная фабрыка, а ў 1950 – 1960 гадах на іх месцы вада пабегла праз плаціну невялікай гідраэлектрастанцыі, якая абслугоўвала Міёры. Да гэтага часу захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў. Вышыня струменя падаючай вады – больш за два метры.

Гэта даволі папулярная мясціна як сярод мясцовых жыхароў, так і сярод турыстаў. Дабрацца да вадаспада можна ад вёскі Ідолта праз Сыромшчыну або ад Александрыны праз Павяцце.

Падобныя аб’екты ёсць побач з вёскай Глушкавічы Лельчыцкага раёна на Гомельшчыне, каля ракі Нёман у Іўеўскім раёне Гродзенскайвобласці, непадалёку ад вёскі Налібокі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.


Следующая новость
Браслав присоединился к международной акции памяти «Во славу общей Победы!»