Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Даламітавы кар’ер “Гралёва” другі па велічыні у краіне

Адрас яго прамысловай здабычы ў Беларусі – кар’ер “Гралёва” побач з Рубай. Радовішча было адкрыта ў 1930-х гадах. Па велічыні кар’ер з’яўляецца другім у нашай краіне пасля гранітнага ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць). Глыбіня – 40 м, шырыня – некалькі кіламетраў. Тут здабываюць даламіт – пароду, якая ўтварылася 300 млн гадоў назад, і перапрацоўваюць на прадпрыемстве “Даламіт” – адзіным у краіне і самым вялікім у Еўропе па вырабе пылавідных вапнавых матэрыялаў. Яго прадукцыя – даламітавая мука для ўгнаення, сыравіна для шкляной і металургічнай вытворчасці, жвір, мінеральныя парашкі для дарожнага будаўніцтва.

Тут ёсць і стары затоплены кар’ер, берагі якога параслі лесам і нагадваюць карэльскі або швейцарскі ландшафт. Месца, папулярнае для адпачынку сярод мясцовых жыхароў. Калі пашанцуе, у даламіце можна знайсці адбіткі істот, якія пражывалі за 180 млн гадоў да з’яўлення дыназаўраў.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.


Следующая новость
В Городке председатель жилищного кооператива обманула пайщиков на 9 тысяч рублей