Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Нацыянальныя стравы розных краін можна будзе адведаць на кулінарным фестывалі “Еўрапейскія прысмакі”

Пройдзе ён У Міёрах 27 чэрвеня па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі . Арганізатарамі таксама з’яўляюцца Міёрскі райвыканкам і беларускі фонд “Інтэракцыя”.

У праграме фестывалю – майстар-класы вядомага эксперта па еўрапейскай кухні Аляксандра Чыклінскага, супрацоўнікаў французскага пасольства ў Беларусі, удзельнікаў еўрапейскай сеткі рэгіянальнай кулінарнай спадчыны з Латгалііі (Усходняя Латвія) і Віцебскай вобласці. Латышы не толькі пачастуюць удзельнікаў свята сваімі нацыянальнымі стравамі, але і навучаць, як рабіць сапраўдны латгальскі сыр, а гаспадары аграсядзіб – удзельнікі праекта “Belle cuisine” – прадэманструюць свае фірменныя прысмакі. 

Адным з цэнтральных момантаў фестывалю будзе прэзентацыя “Кулінарнай кнігі краін Еўрапейскага саюза”. Яе ў якасці прыза атрымаюць пераможцы конкурсаў, якія будуць праходзіць на працягу ўсяго дня. Таксама будзе арганізавана дэгустацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.


Следующая новость
Дача нужна для отдыха или работы? Совпадают ли взгляды мужчин и женщин на этот счет?