Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

На Сенненшчыне пачалі працоўную дзейнасць 12 маладых медработнікаў

Працоўная дзейнасць для дванаццаці маладых медработнікаў раёна, якія сёлета прыехалі на Сенненшчыну пасля заканчэння вышэйшых навучальных і сярэдніх спецыяльных устаноў, пачалася некалькі дзён назад.

 Маладых урачоў-інтэрнаў, акушэрак, фельдчараў, медыцынскіх сясцёр  добра сустрэлі ў калектыве Сенненскай ЦРБ. Медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Таццяна Далгая і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Крысціна Гарчынская запэўнілі, што работа з моладдзю ў іх установе аховы здароўя праходзіць на вышэйшым узроўні. У першыя дні, каб хутчэй адаптаваць маладыя кадры, уцягнуць у працу, за кожным замацавалі настаўнікаў – найбольш вопытных спецыялістаў: інтэрнаў – загадчык аддзяленнем, для сярэдняга медыцынскага персаналу – старшыя медсёстры.

 Акрамя гэтага для іншагародніх вырашаюцца пытанні з размяшчэннем. Так, з дванаццаці чалавек сем атрымалі жыллё,  затраты на якое будуць кампенсавацца.

 Штогод увосень у Сенненскай ЦРБ  праводзіцца цёплая сустрэча-чаяванне, на якую запрашаюцца эканаміст і бухгалтар бальніцы, супрацоўнік банка, прадстаўнікі ўлады, райкама ГА “БРСМ”. Там маладым медыкам падрабязна расказваюць пра калектыўны дагавор, патрэбныя выплаты, моладзевае жыццё раёна.

Сёлета ў Сенненскі раён на сваё першае працоўнае месца прыйшлі 62 маладыя спецыялісты. Большасць з іх занятая ў галіне сельскай гаспадаркі – 18 чалавек, адукацыі (14), аховы здароўя, ва ўстановах культуры, прамысловасці, сферы гандлю, бытавога абслугоўвання і інш. З 59 маладых кадраў 25  – выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, 32 і 5 маюць адпаведна сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Фота Ірыны Хасанавай.


Следующая новость
100 тысяч тонн зерна намолотили в Оршанском районе