Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Як ужываць «метад Дыснея» і арт-тэрапію, расказалі настаўнікам на майстар-класе ў Глыбокім



У Глыбоцкай гімназіі прайшоў рэгіянальны міні-EdCamp пад назвай “Адукацыя-2020. Тэрмінал ідэй”. EdCamp – гэта нефармальная пляцоўка, якая дае магчымасць творчым, ініцыятыўным настаўнікам абменьвацца практычным вопытам, ідэямі, напрацоўкамі, абмяркоўваць цікавыя пытанні.

Галоўная мэта падобных сустрэч – павышэнне ўзроўню адукацыі і пашырэнне лепшых педагагічных практык.Разам з настаўнікамі Глыбоччыны ўдзел у мерапрыемстве прынялі калегі з Полацка, Міёр, Шаркаўшчыны, Ушач. Творчая атмасфера форуму з першых хвілін зацікавіла, ахінула ўсіх пазітыўным настроем, жаданнем прадэманстраваць свае здольнасці, прафесійнае майстэрства.

Па словах дырэктара гімназіі Ліліі Малчун, такія пазнавальныя сустрэчы становяцца часткай глабальных трэндаў, дапамагаюць пазнаёміцца с цікавымі метадамі працы. Напрыклад, настаўнік-метадыст жодзінскай гімназіі №1 Эла Якубоўская і выкладчык інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Міхась Кудзейка вучылі ўдзельнікаў мерапрыемства правяраць дакладнасць інфармацыі ў інтэрнэце і расказалі, як працуе “метад Дыснея”.

Настаўнікі Глыбоччыны дзяліліся сваім вопытам работы, разважалі, якія асабістыя якасці зараз найбольш патрэбны для педагога, як развіваць камунікатыўныя кампетэнцыі навучэнцаў і як супрацьстаяць прафесійнаму выгаранню з дапамогай арт-тэрапіі. Намеснік дырэктара гімназіі Іна Шымко прапанавала ўсім паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў і напісаць артыкул. Завяршылася сустрэча майстар-класам па вывучэнні беларускіх народных танцаў.

Як паведаміла адзін з арганізатараў мерапрыемства настаўніца Глыбоцкай гімназіі Лідзія Раманчук, праект EdCamp Belarus рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ