Оршанский район перезагрузка
75 освобождения Беларуси
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Малады пастаўчанін атрымаў судзімасць за ўхіленне ад службы ў арміі



Паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на 1 год, 80 гадзін грамадска карысных работ, аплата на працягу 6 месяцаў у даход дзяржавы крымінальна-прававой кампенсацыі ў памеры 80 базавых велічынь – такое пакаранне вынес Пастаўскі суд маладому жыхару райцэнтра за ўхіленне ад прызыву на ваенную службу.

Выязное пасяджэнне праходзіла ў ваенным камісарыяце, куды запрасілі юнакоў прызыўнога ўзросту. І суд, і ваенная арганізацыя, што адказвае за папаўненне Узброеных Сіл ваеннаабавязанымі, палічылі: публічны разгляд будзе эфектыўнай прафілактычнай мерай для тых, хто выношвае думку, як ухіліцца ад службы. Закон адносна тых, хто не жадае выконваць свой канстытуцыйны абавязак, строгі. Вызваленне ці адтэрміноўка – толькі па правілах.

Падсуднаму 26 гадоў – узрост, калі чалавек павінен ужо ў поўнай меры ацэньваць свае ўчынкі, разумець іх вынікі і адказнасць. Тым больш што вырас у сям’і ваеннаслужачага, меў перад вачамі прыклад і, як высветлілася, пасля заканчэння школы сам збіраўся стаць ваенным. Паступаў у Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж, але спроба аказалася няўдалай. Вярнуўся дахаты, паступіў у мясцовы каледж. Потым стаў студэнтам камерцыйнай вышэйшай навучальнай установы. Аднак грошай на аплату вучобы ў сям’і не было, пасля першага семестра давялося пакінуць ВНУ.

Мяркуючы па гэтым, хлопец не змог знайсці сваё месца ў жыцці. Шукаў, дзе можна працаваць менш за большыя грошы. Не ідэальна складвалася і асабістае жыццё. Ажаніўся, пасварыўся з жонкай, але з часам зноў вярнуўся ў сям’ю.

За гэтымі скупымі радкамі не бачна эмоцый, якія панавалі ў зале. За сына горача заступалася маці. Маўляў, якая армія! Ён бацька і павінен забяспечваць жонку і дачку, якой хутка споўніцца пяць гадоў.

Жонка таксама імкнулася апраўдаць мужа. Яна сама без работы, даходу не мае, і калі ён пой­дзе на службу, яна з дачкой застанецца без сродкаў для існавання.

У гэтай сітуацыі суд зрабіў удакладненне. Жанчына мае вышэйшую адукацыю, не хворая, можа працаваць, але, мяркуючы па ўсім, рабіць гэтага не жадае.

Што да самога падсуднага, то яму ваенкамат прапаноўваў выйсце – уладкавацца на службу па кантракце: і канстытуцыйны абавязак выканаць, і грошы для сям’і мець. Па-ўсялякаму гэта лепш, чым хавацца ад прызыву. Але такую магчымасць малады мужчына не скарыстаў.

У судзе стала вядома, што права на адтэрміноўку на час вучобы наш антыгерой меў, меў яе і па сямейных абставінах. Жыў у Мінску. У перыяд адной з прызыўных кампаній прайшоў медкамісію, прызнаны годным для службы ў арміі. Аднак у рады ваеннаслужачых так і не трапіў. Два гады знаходзіўся ў вышуку, бо нідзе афіцыйна не працаваў, і ўстанавіць яго месцазнахо­джанне было цяжка. А калі быў знойдзены і на гарызонце замаячыла армія, з’ехаў у Маскву, гаварыў, што з мая па жнівень не меў зносін з сям’ёй і пра запрашэнне ў ваенкамат не ведаў.

Суд прызнаў пастаўчаніна вінаватым і вынес свой прыгавор. А пайшоў бы ў армію, адслужыў, як належыць, магчыма, і лёс склаўся б па-іншаму.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ