Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Паслугу “Санаторый дома” прапануюць у Паставах

Па вуліцы Дубоўкі ў Паставах  шыбавала  маладая жанчына. У вочы кінулася яе вялікая сумка з літарамі  ТЦСАН. Ля аднаго дома зайшла ў калітку і пазваніла ў дзверы.

Журналісты – народ цікаўны. Таму ўслед за ёй накіравалася і я, каб на свае вочы пабачыць  працу сацыяльнага работніка,  распытаць  яе падапечнага  пра  якасць абслугоўвання. Аказалася, што гэта медыцынская сястра тэрытарыяльнага цэнтра  Наталля Ліцвін.  Гаспадар праходзіць курс “Санаторый дома”.  На гэты візіт у яго былі запланаваны  зарадка для вачэй, масаж галавы, арома- і фітатэрапія, заняткі па самамасажу.

“Санаторый дома” у Серафіма Лявонавіча

Медсястра памерыла ў пенсіянера ціск. Потым яны  заварылі  і папілі гарбату на травах і прыступілі да працэдур. Серафім Лявонавіч, якому мінула 78 гадоў, з задавальненнем  пакрахтаваў пад рукамі Наталлі Міхайлаўны, якая размінала яму цела. У пакоі стаяў прыемны пах лаванды.

– Паслугу “Санаторый дома” заказваю ў трэці раз, – гаварыў гаспадар.

– У сваім доме прайду аздараўленне не горшае, чым у санаторыі, куды трэба ехаць не за адзін дзясятак кіламетраў, а значыць і хвалявацца, напружвацца. Усе працэдуры ўзгадніў з участковым тэрапеўтам. Ён параіў патрэбны комплекс, а Наталля дапамагае яго выканаць. Таму і ў сваім узросце я яшчэ мажны мужчына.

Пажадаўшы яму здароўя, Наталля Ліцвін адправілася да чарговага пацыента, а я – ў тэрытарыяльны цэнтр, каб атрымаць больш інфармацыі пра такую карысную паслугу.

Аказалася, што яе пастаўчане пачалі асвойваць аднымі з першых у вобласці гады чатыры назад. Пракансультаваліся з урачамі, распрацавалі комплексы, узялі ў штат медыцынскую сястру.  Набыць патрэбныя прыборы, масажоры, рэфлекторныя тапачкі, араматычныя лямпы і многае іншае дапамог нямецкі фонд “Памяць. Адказнасць. Будучае”, які працуе ў рамках міжнароднага таварыства “Узаемаразуменне”.  

Наталля Літвін – медсястра “Санаторыя дома”

Спачатку паслугай “Санаторый дома” карысталіся былыя вязні фашысцкіх канцлагераў. Але пазней яе пачалі выкарыстоўваць  больш шырока, і цяпер  цэнтр аказвае яе ўсім пажылым людзям, якім урачы  раюць прайсці мясцовае аздараўленне.

Дырэктар ТЦСАНа Дзіяна Пякарская  кажа, што “Санаторый дома” палюбіўся пастаўчанам. Акрамя Наталлі Ліцвін аздараўленчыя працэдуры  праводзіць урач Аляксандр Кабайла.

Акрамя таго,  калектыў выйграў чарговы грант каля 12 тысяч еўра на арганізацыю валанцёрскага цэнтра, бясплатнага пракату сродкаў рэабілітацыі, аказанне аздараўленчых паслуг дома.  А гэта азначае, што цэнтр далей умацуе базу і атрымае больш магчымасцей аздараўляць людзей у сталым узросце.

Фота Тамары Пашкевіч


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ