Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Персона

Тэлевядучы Андрусь расказаў, як пазнаваў вясковае жыццё на Лепельшчыне

Цікавага чалавека выпадкова сустрэў у цэнтры Віцебска. Андрусь Такінданг на працягу некалькіх гадоў вучыў нас праз тэлевізійны канал размаўляць па-беларуску. А яшчэ ён мастак, музыка і паэт.

Скарыстаўшыся магчымасцю, разам паблукалі па Старым горадзе, і я, выступаючы ў якасці гіда, па журналісцкай завядзёнцы крыху параспытваў суразмоўцу пра тое ды іншае.

Аказалася, для Андруся Віцебшчына – вельмі блізкі край. Тут у вёсцы Чэрцы Лепельскага раёна дагэтуль жывуць сваякі па лініі маці. Сам ён нарадзіўся ў Мінску, аднак у дзяцінстве часта хварэў, таму і адправілі яго да бабулі з дзядулем. Да 5-га класа вучыўся ў вясковай школе. Яна была беларускамоўная, таму праблем з тым, каб гаманіць па-нашаму, у хлопца ніколі не ўзнікала. З суседзямі размаўляў у асноўным на трасянцы. Рана пазнаёміўся з вясковай працай, бо ў гаспадарцы трымалі карову, каня, свінняў.

Потым вярнуўся ў сталіцу, дзе працягнуў адукацыю. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, які паспяхова скончыў.

Акрамя працы мастака-рэстаўратара, застаецца месца і музычным схільнасцям. Андрусь – лідар фольк-мадэрнавага гурта «Рэха». Рэпертуар складаюць збольшага такія ж вясёлыя песні, як і сам музыка.

Часта Андрусь Такінданг (такое нязвыклае прозвішча ад бацькі, які паходзіць з афрыканскага Чада) гастралюе і па нашых мясцінах. Вядома ж, па роднай Лепельшчыне, дзе быў і сёлета. Ведаюць яго па выступах на фэстах і ў пастаўскіх Лучаі і Лынтупах, Параф’янаве, што на Докшыччыне, Глыбокім… Нядаўна граў і спяваў у горадзе энергетыкаў Новалукомлі. У самім Віцебску былі і вулічныя пляцоўкі, і клуб «Чердачок», і нават касцёл Святой Барбары.

Фота Алеся БЫНЬКОВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ