23.11.2017

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search
Search - K2

Власть

Прадстаўнікі Віцебшчыны атрымалі ад Прэзідэнта дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу



Згодна з указам Прэзідэнта, больш за 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўшанаваны дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Сярод іх і прадстаўнікі Віцебшчыны.

Так, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белвест» Юрый Суманееў. Медалём «За працоўныя заслугі» – намеснiк старшынi Вiцебскага гарвыканкама Зiнаiда Каралёва, урач-анколаг Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Аўласевіч, намеснік загадчыка (па хірургічнай дапамозе) гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Русакоў, участковы ўрач-тэрапеўт паліклінікі Лёзненскай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Шунякова. 

Медаль Францыска Скарыны атрымаў настаўнік харавых дысцыплін, хормайстар узорнага хору дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Віцебска» Віталій Рауза. Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена дырэктару філіяла «Наваполацкае мантажнае ўпраўленне» адкрытага акцыянернага таварыства «Трэст Белсантэхмантаж №1» Міхаілу Эляшэвічу.

Фото из открытых источников

e-max.it: your social media marketing partner




Любое использование материалов нашего сайта в сети Интернет допустимо при условии указания имени автора и обязательно размещения гипертекстовой ссылки на источник.
Оставляя свой комментарий, Вы автоматически соглашаетесь со следующими правилами: на сайте производится модерация, администрация оставляет за собой право удалять либо редактировать комментарии. При копировании или другом использовании материалов данного сайта ссылка http://vitvesti.by/ обязательна.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте