Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы
ДОЖИНКИ В ВИТЕБСКЕ

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Зарплата + жыллё – і моладзь застанецца: Анатоль Ліневіч правёў ва Ушачах «прамую лінію» і прыём грамадзян



Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў ва Ушачах “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян. Трэба адзначыць, што ажыятажу не назіралася, таму Анатоль Канстанцінавіч зрабіў выснову, што мясцовымі органамі ўлады арганізавана належная работа з запытамі людзей – за дзве гадзіны да яго паступіў менш за дзясятак зваротаў, у асноўным прыватнага характару.

Умоўна іх можна падзяліць на дзве групы. Некаторыя грамадзяне прыйшлі да памочніка Прэзідэнта ў надзеі на перагляд зваротаў у іншыя інстанцыі, так як былі незадаволены адказамі і вынікамі вырашэння сваіх праблем. Датычыліся яны зямельных спрэчак, магчымых парушэнняў у правядзенні аператыўна-следчых мерапрыемстваў, працаўладкавання, выплаты банкаўскіх крэдытаў. Анатоль Ліневіч дэталёва ўнікаў у сутнасць зваротаў, па некаторых з іх будуць праведзены праверкі. Калі ж высветліцца, што ранейшыя рашэнні прыняты ў адпаведнасці з заканадаўствам, то грамадзянам неабходна будзе іх прыняць, хоць яны і не задавольваюць іх чаканні. Для канчатковага вырашэння адной застарэлай спрэчкі грамадзянцы прапанавана звярнуцца ў суд.

Жыхарка вёскі Сарочына не згодная з сумай, якую ёй прад’явілі да аплаты пасля таго, як спецыялісты-кантралёры УП “Наваполацкводаканал” выявілі ў яе домаўладанні расход вады без лічыльніка. Тут таксама будзе праведзена праверка абгрунтаванасці налічанай сумы. Паступіў і калектыўны зварот, які ад імя жыхароў вёскі Гута агучыла Ніна Нікалаева. Праблема вядомая і звязана з правядзеннем будаўніча-мантажных работ на мосце праз раку Ушача ў райцэнтры. У сувязі з гэтым аб’езд аўтатранспарту арганізаваны праз Гуту, і вяскоўцы скардзяцца на павышаны шум і запыленасць. Ушацкім ДРБУ-105 КУП “Віцебскаблдарбуд” устаноўлена абмежаванне хуткасці руху па населеным пункце да 40 кіламетраў у гадзіну, арганізаваны паліў дарожнага пакрыцця, у чэрвені былі выкананы работы па абяспыльванні гравійкі шляхам унясення спецыяльнай бітумнай эмульсіі. Аднак гэтыя меры не прывялі да належнага эфекту. Анатоль Ліневіч адзначыў, што раённыя ўлады прымаюць пэўныя захады, каб зняць праблему, а па заканчэнні прыёму грамадзян разам са старшынямі райвыканкама Уладзімірам Аўдошкам і раённага Савета дэпутатаў Наталляй Марковіч выехалі на месца, каб ацаніць сітуацыю. Дарога праз Гуту стаіць у перспектыўным плане на асфальтаванне, магчымасць зрабіць гэта сёлета будзе залежыць ад фінансавання, пакуль жа праблему будуць вырашаць праз узмоцнены паліў у спякотныя дні.

Таксама падчас візіту ва Ушачы Анатоль Ліневіч правёў сустрэчу з маладзёжным актывам раёна і з працоўным калектывам Ушацкага лясгаса, якая прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Анатоль Канстанцінавіч са станоўчага боку ацаніў работу прадпрыемства, дзе ў мінулым годзе адкрыты дрэваапрацоўчы цэх і зараз на экспарт адпраўляецца прадукцыя з высокай дабаўленай вартасцю. Разам з тым памочнік Прэзідэнта ўказаў і напрамкі на перспектыву – напрыклад, нарошчванне аб’ёму турыстычных паслуг, арганізацыю вытворчасці паліўных пялетаў. “Гэта дазволіць стварыць новыя рабочыя месцы, павялічыць зарплату работнікам, а значыць, і ўтрымаць моладзь, бо сацыяльная інфраструктура ў вашым раёне на высокім узроўні”, – адзначыў Анатоль Ліневіч. Дырэктар Ушацкага лясгаса Сяргей Даніловіч ад імя не толькі працаўнікоў свайго прадпрыемства, але і іншых ушачан, прасіў памочніка Прэзідэнта аказаць садзейнічанне па будаўніцтве ў райцэнтры арэнднага жылля, што таксама будзе спрыяць замацаванню маладых кадраў.

Дзмітрый Раманоўскі, Ушачы.

 

 



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ