Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спорт

У Браславе упершыню прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па пляжным тэнісе

Магчымасць правядзення спартыўных мерапрыемстваў такога ўзроўню з’явілася ў горада з адкрыццём камфартабельнай гасцініцы «Браслаў-атэль» і абсталяваннем на яе тэрыторыі выдатных тэнісных кортаў.

 

— Калі мы ўбачылі і ацанілі ўмовы, якія тут створаны,— гаварыў падчас сустрэчы старшыня рэспубліканскай Федэрацыі пляжнага тэніса Ігар Лахвіч, – вагацца не сталі і аб’явілі пра правядзенне менавіта тут міжнародных спаборніцтваў. Наогул, азёрны горад плануем зрабіць адной з асноўных трэніровачных пляцовак для нацыянальнай зборнай каманды Беларусі і разлічваем праводзіць тут спаборніцтвы на працягу ўсяго сезона.

У першы раз памерацца сіламі прыехалі ў Браслаў спартсмены з Расіі, Літвы, Латвіі і Беларусі. 8 мужчынскіх і 6 жаночых каманд на працягу двух дзён змагаліся за першынства. Сярод іх былі як навічкі, так і вядомыя спартсмены. Міхаіл Валковіч з Вільнюса, напрыклад, у сусветным рэйтынгу займае сотае месца. Ён пастаянны ўдзельнік міжнародных спаборніцтваў, аб’ехаў паўсвету, а пра Браслаў сказаў так:

— Выдатнае месца, якое па ўмовах не саступае вядомым міжнародным пляцоўкам. Сюды цяпер будзем прыязджаць і на спаборніцтвы, і проста адпачыць.

Выдатныя ўмовы адзначалі ўсе, з кім давялося пагутарыць. Спартсмены падкрэслівалі і перавагу беларускага клімату, адсутнасць шквальнага ветру. Пляжны тэніс развіваецца ў рэспубліцы вельмі хутка, падкрэсліў Ігар Лахвіч. Беларусы выбіраюць здаровы лад жыцця, а гэты від спорту падыходзіць для людзей самага рознага ўзросту і падрыхтаванасці. Таму федэрацыя імкнецца стварыць умовы для тых, хто выбірае актыўны адпачынак.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ