Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спорт

Пракат спартыўнага інвентара стаў істотнай крыніцай даходу браслаўскага ФСК «Дрывяціч»




Пракат спартыўнага інвентара стаў істотнай крыніцай даходу фізкультурна-спартыўнага клуба «Дрывяціч», які працуе на Браслаўшчыне. У чэрвені, напрыклад, ён зарабіў 3 тыс. рублёў. Яшчэ больш прыбытковым абяцае стаць ліпень. Байдаркі распісаны да канца месяца.

ФСК прапануе таксама лодкі, веласіпеды, турыстычны інвентар для паходаў. Даступны кошт дазваляе браніраваць іх на некалькі дзён. Аматары велападарожжаў адпраўляюцца па самых знакамітых месцах Браслаўшчыны ці наадварот, вывучаюць яшчэ не асвоеныя турыстамі мясціны. І для адных, і для другіх «Дрывяціч» прапануе суправаджэнне інструктара. Госці з задавальненнем карыстаюцца паслугай веласіпеднага гіда.

На заробленыя грошы клуб прыдбаў шэзлонгі і парасоны і такім чынам павялічыў камфортнасць адпачынку на гарадскім пляжы.

З дня на дзень адкрые для наведвальнікаў дзверы цір, для якога куплены вінтоўкі. Па просьбе адпачываючых пачынаецца навучанне кіраванню яхтамі «Аптыміст».

Для папулярызацыі пракату клуб запусціў у сацыяльных сетках розныя розыгрышы, практыкуе акцыі «Шчаслівая гадзіна». Турыстычны сезон на Браслаўшчыне кароткі, таму «Дрывяціч» імкнецца з максімальным эфектам прадаць свае паслугі.

Фота з адкытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ