Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Чаму Браслаўшчыну называюць перлінай Беларускага Паазер’я і колькі азёр налічваецца ў Віцебскай вобласці?



У Беларусі больш за 10 тыс. азёр агульнай плошчай 1,5 тыс. км2. Самая вялікая іх колькасць – 1894 – на Віцебшчыне.

Найбуйнейшая группа прыродных вадаёмаў Беларускага Паазер’я – больш за 200 – знаходзіцца ў Браслаўскім раёне і займае каля 10% яго тэрыторыі. Сярод іх назваў нямала адметных: Дрывяты, Дрысвяты, Снуды, Струста, Цно і г. д. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» называюць перлінай Беларускага Паазер’я, бо тут вельмі прыгожа і цікава – маляўнічыя краявіды, можна ўбачыць даволі рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, пазнаёміцца з насельнікамі падводнага свету. З рыб водзяцца судак, лешч, шчупак, вугор і інш. Сапраўдны рай для аматараў пешага, веласіпеднага і воднага турызму.

Дзясятая частка тэрыторыі пад азёрамі і ваУшацкім раёне, хаця там іх менш, чым на Браслаўшчыне. Прыцягальныя для адпачынку мясціны на берагах Вечалля, апетага слынным мясцовым гадаванцам, народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, Ваўчо, Чарсцвяцкага, Павульскага, Атолава і іншых тутэйшых азёр.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.
Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ