Menu
 

Турыстычна-аздараўленчы комплекс “Браслаўскія азёры” папоўніўся вяровачным гарадком

  • Просмотров: 117       Категория: Туризм
  • Автор: Тамара Пашкевич

У сасновым бары на беразе возера Дрывяты турыстычна-аздараўленчы комплекс “Браслаўскія азёры” адкрыў напярэдадні Новага года вяровачны гарадок.  Дарагі рыштунак быў закуплены  ў Італіі.  Разлічаны ён на тры ўзроставыя группы: дзяцей, падлеткаў і дарослых і, зыходзячы з гэтага,  мае свае асаблівасці па  фізічнай нагрузцы.  Спецыялісты за кароткі тэрмін  зманціравалі яго і здалі ў эксплуатацыю.  Першымі  карыстальнікамі сталі дзеці бацькоў, якія працуюць у РУП “Белтэлекам” — прафсаюз  сувязістаў   зрабіў ім такі падарунак.

 IMG 0122

IMG 0122
IMG 0165
IMG 0165

Дзеці з задавальненнем бавілі час на прыродзе, дыхалі свежым паветрам і спрабавалі свае сілы  на розных прыстасаваннях. А потым пілі чай, разгадвалі загадкі і красворды, радаваліся салодкім падарункам.

IMG 0131

IMG 0131