Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Заказнікі «Ельня» і «Балота Мох» на Міёршчыне рыхтуюцца да пачатку турсезона



Рэспубліканскія ландшафтны заказнік «Ельня» і гідралагічны «Балота Мох» на Міёршчыне рыхтуюцца да пачатку сезона. Як расказвае дырэктар “Ельні” Іван Барок, на базе візіт-цэнтра арганізаваны тэматычныя трэнінгі на экалагічную і экатурыстычную тэматыку. Першая частка заняткаў скончылася 4 красавіка. Другая будзе доўжыцца на працягу ўсяго года.

Сустрэчы з захавальнікамі балота Ельня, мясцовымі жыхарамі і прадпрымальнікамі праводзяць вядучыя спецыялісты – арнітолагі, батанікі, энтамолагі, кіраўнікі экатурыстычных арганізацый. Паспяхова працавала «Школа інтэрпрэтацыі дзікай прыроды», дзе вучылі асновам выжывання ўдалечыні ад цывілізацыі.

Арніталагічны трэнінг меў не толькі тэарэтычную, але і практычную частку. Выяўлены гнёзды чырвонакніжных арла-белахвоста і куратніка.

У рамках праекта «Разам для супольнасці і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пачата  ўладкаванне двух месцаў адпачынку, на якіх будуць узведзены і назіральныя вышкі. Плануецца, што да экафестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" шлях ад стаянкі аўтатранспарту да пачатку экалагічнай сцежкі за Конахамі таксама будзе добраўпарадкаваны.

Адначасова ДПУ «Ельня» пачало праводзіць азнаямляльныя туры для прадстаўнікоў туркампаній, першы адбыўся 17 сакавіка. 

Фота з адкрытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ