Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў... У гэтым кароткім фільме Беларусь -- на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.