Зборная Беларусі па пляжным футболе, сярод лідараў якой віцябчане, выйшлі ў суперфінал Еўралігі

Печать

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла чарговы этап Еўралігі (чэмпіянат Старога Свету) і выйшла ў Суперфінал.

1383583805 plyazhnyy-futbol

Прыемна, што сярод лідараў зборнай – прадстаўнікі Віцебска Іван Канстанцінаў і Алег Славуцін. Да таго ж у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды, дзе рэй вядзе бразільскі настаўнік Марка Актавіа, уваходзіць вядомы віцебскі спецыяліст Алег Кірылаў, а рэспубліканскую федэрацыю пляжнага футбола ўзначальвае наш вядомы бізнесмен, ганаровы консул Славакіі ў Беларусі Аляксей Сычоў. Таму ўнёсак рэгіёна ў агульную вікторыю вельмі важкі. А віцебскі стадыён у зоне адпачынку ў пойме ракі Віцьбы стаў для гульцоў зборнай у апошнія гады родным домам.

Ужо ў першым туры беларусы з лікам 2:0 нанеслі паражэнне расіянам, якія займаюць другое месца ў сусветным рэйтынгу. На наступны дзень гледачы (на жаль, канал «Беларусь 2» трансліраваў сустрэчы толькі ў запісы) сталі сведкамі сапраўднага цуду: нашы хлопцы 4:2 абыгралі дзеючых чэмпіёнаў планеты партугальцаў. Пасля вышэйзгаданага лічбы 8:4 у сустрэчы з румынамі ўжо не падаюцца нечым дзіўным. Вікторыя, якой варта ганарыцца!

Цяпер нашых землякоў чакае Суперфінал, а потым, у верасні, галоўная падзея сезона – кваліфікацыйны розыгрыш на чэмпіянат свету.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны