Страчаная візітоўка Віцебска, або Як выглядала плошча Свабоды ў 1970-я гады

Печать
Тэги: #история, #новости витебск, #Витебск, #новости витебска

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў плошча Свабоды ў Віцебску не раз мяняла аблічча. На ёй стаяў Мікалаеўскі сабор, размяшчалася Дошка гонару, праводзіліся канцэрты, на Новы год устанаўлівалася гарадская ёлка, у савецкія часы 1 Мая і 7 Лістапада сюды з трох бакоў сыходзіліся калоны деманстрантаў Першамайскага, Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў, каб потым рушыць на пл. Леніна. Па сутнасці, у кожнага пакалення віцябчан ёсць свая плошча Свабоды.

Вось і зараз яна абнаўляецца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі», які сёлета пройдзе ў Віцебску.

Тралейбус на змену 

На старым здымку ў аб’ектыў фатографа трапіў дэмантаж трамвайных рэльсаў падчас реканструкцыі вуліцы Леніна. Гэта 1973 год. Планавалася, што па галоўнай транспартнай артэрыі горада ад пл. Свабоды да Смаленскага рынку цяпер будуць хадзіць выключна аўтобусы, а ў недалёкай перспектыве і тралейбусы. Аўтапарк пераходзіў на выкарыстанне больш умяшчальных машын – «Ікарусаў». У 1973-м у горад павінна было дадаткова прыбыць 30 венгерскіх аўтобусаў. У той год пачалося будаўніцтва тралейбуснага дэпо для 100 машын. Першапачаткова меркавалася адкрыць два маршруты: вул. «Праўды» – вул. Леніна – пл. Леніна і Вакзал – вул. Шубіна.

Будынкі мінулага 

На заднім плане – комплекс старых будынкаў, якія ў свой час з’яўляліся візітоўкай горада, але былі знесены ў першай палове 1980-х. Падчас вайны гэтая частка праспекта Фрунзэ была значна пашкоджана. У 1950-х яе аднавілі, у дарэвалюцыйным Зямельным банку (1) і больш сучаснай пабудове (2) размясцілі фармацэўтычны факультэт медінстытута. Аўдыторыі знаходзіліся і ў паўпадвальных памяшканнях, таму прахожыя па вечарах маглі добра бачыць, як студэнты спасцігаюць навуку. Дарэвалюцыйная фар­мацэўтычная ўстанова (3) Адольфа Вейгера фон Рэйдэместэра знаходзілася на першым паверсе і выконвала свае функцыі да самага зносу як «Аптэка №1». Другі і трэці паверхі былі жылымі, а ў пентхаўсе яшчэ да вайны працавала фотастудыя. На заходняй сцяне будынка – патрыятычнае пано, яго галоўныя элементы – серп і молат. На даху заклік «Вперед к коммунизму!». Да тарца аптэкі прытулілася кафэ «Віцьба» (4). Пункт грамадскага харчавання стаяў на месцы даваеннага двухпавярховага будынка, дзе размяшчалася ашчадная каса. «Віцьба» была адным з нямногіх кафэ ў тагачасным Віцебску і месцам прыцягнення моладзі.

Супраць солі 

Відавочна, што падчас дэмантажу трамвайных ліній па плошчы Свабоды быў абмежаваны рух. Але ўсё роўна сучасны транспартны паток у сотні разоў большы.

У пачатку 1970-х камуналь­нікі Віцебска пачалі для барацьбы з галалёдам выкары­стоўваць соль замест пяску. Новаўвядзенне не ўсім прыйшлося даспадобы. У «Віцебскім рабочым» 1 лютага 1973-га надрукаваны фельетон, у якім крытыкаваўся такі падыход. Аўтар пісаў, што спецаўтабаза завозіць з Салігорска памол канітна-солевай руды і пасыпае ім тратуары, вуліцы, плошчы. І цяпер у траскучы мароз «яны пеняцца нейкай вадкасцю» замест прыемнага пахруствання пяску пад нагамі. У фельетон трапіла і згадка пра плошчу Свабоды, дзе «аўтамабілі «юзам» прасоўваюцца за светлафор, хоць вадзіцелі акуратна тармозяць на дапушчальнай адлегласці ад яго».

Канешне, пясок лепш. Але дзеля справядлівасці трэба сказаць, што зімой ён  бы не справіўся з вялікімі транспарт­нымі патокамі сучаснага горада. Пры ўсёй нязручнасці рэагенты робяць праезджыя часткі і тратуары чысцейшымі, менш аварыйнымі і траўмабяспечнымі.

Фота Пятра ЧЫМКОЎСКАГА і з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

АКТУАЛЬНО

Витебская область готовится масштабно отметить главный государственный праздник - День Независимости
384
02 июля 2025
Витебская область готовится масштабно отметить главный государственный праздник - День Независимости
Код северного региона. Как в Витебской области создают уникальный архитектурный стиль
204
02 июля 2025
Код северного региона. Как в Витебской области создают уникальный архитектурный стиль
В некоторых районах Витебской области выявили нарушения в торговле
302
02 июля 2025
В некоторых районах Витебской области выявили нарушения в торговле
На базе стройплощадки поликлиники в микрорайоне Аэропорт в Полоцке состоялось рабочее совещание
207
02 июля 2025
На базе стройплощадки поликлиники в микрорайоне Аэропорт в Полоцке состоялось рабочее совещание

ИНТЕРЕСНО

Александр Субботин вручил награды призерам и победителям  заключительного этапа ProfSkills Belarus – 2025
3387
23 июня 2025
Александр Субботин вручил награды призерам и победителям заключительного этапа ProfSkills Belarus – 2025
Ремесленные ярмарки и зрелищные состязания. Чем удивит Город мастеров
3098
28 июня 2025
Ремесленные ярмарки и зрелищные состязания. Чем удивит Город мастеров "На Славянском базаре-2025" в Витебске?
Два санитарных автомобиля повышенной проходимости, приобретенные на средства жителей Витебщины, доставлены в Курскую область
1412
24 июня 2025
Два санитарных автомобиля повышенной проходимости, приобретенные на средства жителей Витебщины, доставлены в Курскую область
Республиканский бал выпускников проходит в Минске. Студенты вузов Витебска поделились мнениями от участия в празднике
4074
20 июня 2025
Республиканский бал выпускников проходит в Минске. Студенты вузов Витебска поделились мнениями от участия в празднике
Делегация Витебской области примет участие в XII Форуме регионов России и Беларуси
1366
25 июня 2025
Делегация Витебской области примет участие в XII Форуме регионов России и Беларуси
В Лиозно проходит XV областной праздник-конкурс самодеятельных поэтов и композиторов «Песні сунічных бароў»
1324
21 июня 2025
В Лиозно проходит XV областной праздник-конкурс самодеятельных поэтов и композиторов «Песні сунічных бароў»