Вясельная мода па-беларуску. У Віцебску адкрылася выстава «Вянок нявесты»

Печать

23 кастрычніка ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава «Вянок нявесты». Усе прысутныя маглі адчуць сябе ўдзельнікамі сапраўднага сакрамэнту – абраду збору нявесты, падрыхтаванага Гарадоцкім Домам рамёстваў. Таксама кожны жадаючы мог паспрабаваць зрабіць сваімі рукамі традыцыйны вясельны вянок пры дапамозе вопытных майстроў Глыбоцкага Дома рамёстваў.

Цэнтральнае месца на выставе адведзена шматлікім галаўным уборам: падзвінскім, падняпроўскім, паазерскім. На экспазіцыі можна пабачыць на свае вочы, які ўплыў на вясельную моду мела веравызнанне маладых. Праваслаўныя, каталіцкія, стараверскія, іўдзейскія касцюмы і аксесуары наглядна дэманструюць, як рэлігійны светапогляд уздзейнічаў на святочны стыль.

Экспазіцыя не толькі дае магчымасць палюбавацца старажытнымі фасонамі картузаў, вянкоў і павязак, але і паведамляе пра малавядомыя фэшн-абрады. Напрыклад, сярод экспанатаў прысутнічаюць выключныя каруны, якія насілі першы год пасля вяселля. Таксама святочныя хустачкі і букеты: першыя накідвалі на плечы, а другія прышчаплялі на грудзі дружкі і шаферы.

Акрамя прадметаў адзення, на выставе прадстаўлены артэфакты пасагу нявесты, фотаздымкі, лялечныя кампазіцыі, атрыбуты вясельнага абраду і яшчэ шмат чаго годнага ўвагі.

Калі зацікавіліся, прыходзьце ў Віцебскі АМЦНТ з 9.00 да 18.00 і паглядзіце самі. Выстава працуе да 20 лістапада.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны