303 цэнтнеры мёду здабылі пчаляры сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў мінулым годзе

Печать

Пчаляры сельгаспрадпрыемстваў Віцебшчыны ў мінулым годзе здабылі 303 цэнтнеры мёду, па 12,7 кг на пчаліную сям’ю.

Значна лепшы за сярэднеабласны паказчык атрымалі на Міёршчыне, дзе пчальнікі маюць тры гаспадаркі. На іх рахунку, расказвае вядучы спецыяліст па пчалярстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Любоў Танайна, 11,8 тоны таварнага мёду, ці  па 22,7 кг на пчоласям’ю. Па гэтым паказчыку раён на другім месцы ў вобласці. Лепшы вынік у шумілінцаў, на трэцяй пазіцыі аршанцы.

На Міёршчыне самай высокай прадукцыйнасці дабіўся вопытны пчаляр з «Пад’ельцаў» Юрый Партас. Ён даглядаў 109 сем’яў, ад іх атрымаў 4 760 кілаграмаў таварнага мёду, па 43 кг на вулей.

Акрамя мёду, пчальнікі забяспечылі свае патрэбы ў вашчыне, а яшчэ рэалізавалі 26 кг пропалісу і 80 кг пяргі. Увогуле пчалярства аказалася высокаэфектыўнай галіной з рэнтабельнасцю 47%.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны