Смаката: пернікі ад шматдзетнай маці Аксаны Вайцель сталi брэндам Верхнядзвінскага раёна

Печать

На Верхнядзвіншчыне майстар-кандытар Аксана Вайцель жыве за 30 кіламетраў ад райцэнтра, але гэта не перашкода для аматараў яе выпечкі. Тарты ды імбірныя пернікі заказваюць у яе з усіх куточкаў краю. І не толькі на асабістыя святы. Пернікі ад Аксаны — адзін з брэндаў рэгіёна.

 

Да пэўнага моманту выпечка была для яе, па ўласнай ацэнцы, звычайнай жаночай справай. Булачкі, пірагі пякла маці, іншыя родныя. Аксана таксама навучылася гэтай справе. Але бачыла сябе мадэльерам, які прыдумвае прыгожыя ўборы для дзяўчат. Маляваць умела і яшчэ школьніцай прыдумвала для сябровак фасоны сукенак, спадніц ды блузак. Таму і выбрала спецыяльнасць мадэльера-канструктара.

У жыцці прафесія аказалася больш празаічнай, але запатрабаванай. Да пэўнага часу. Пасля суцэльнага дэфіцыту рынак запоўніўся самымі рознымі таварамі, у тым ліку вопраткай, больш таннай, чым пашытая ў атэлье. Аксана колькі часу папрацавала на швейнай фабрыцы «Міла» і паехала назад у родную вёску.

Напэўна, таму, што люблю спакойны тэмп жыцця, паважлівыя адносіны паміж людзьмі. Адным словам, у родных Боркавічах мне больш камфортна жыць, гадаваць дзяцей. Нават тое, што тут не было работы па спецыяльнасці і па гэтай прычыне давялося папрацаваць у розных арганізацыях, не вельмі засмучала. Выйшла замуж, адзін за адным пайшлі дзеці. Першая Саша, услед Сафія, цяпер зноў у водпуску па доглядзе за сынам Якавам.

Так, Аксана Вайцель шматдзетная маці, на якой трымаюцца не тры, як кажуць у народзе, а ўсе чатыры вуглы хаты. Каб забяспечыць дабрабыт вялікай сям’і, муж падаўся на заробкі. На яе плячах засталіся дом, агарод, кветнікі і, вядома, дзеці. Дзяўчынкі вучацца ў агульнай і музычнай школах. Аляксандра іграе ў ансамблі лыжкароў, уборы для якіх пашыла Аксана. Яе галоўны памочнік – двухгадовы Яша, які не адыходзіць ад стала, калі маці бярэцца за выпечку. Пернікі – самыя любімыя. Гаспадыня павінна ўзнімаць іх на недасягальную для хлопчыка вышыню, інакш адкусіць ад кожнага.

Захапленне выпечкай прыйшло да Аксаны менавіта пасля нараджэння Сашы. Яе стрыечная сястра ўжо мела вопыт такой справы, выпякала здобу не толькі для ўласных патрэб. Параіла і Аксане асвоіць выраб дамашняй кандытаркі. Тая паспрабавала і захапілася. Выпісала па інтэрнэце разнастайныя формачкі, вывучыла розныя рэцэпты пернікаў, тартоў, пірагоў… Лягчэй даўся іх роспіс – дапамагло ўменне маляваць, ствараць вобразы.

 

Імбірныя пернікі ўдаліся ёй адразу і сталі першымі падарункамі для родных і сяброў, а хутка іх смак і прыгажосць ацанілі многія жыхары Верхнядзвіншчыны. Да 8 Сакавіка, напрыклад, напякла пернікавых букетаў, да Дня Незалежнасці прапанавала іх удзельнікам святочных урачыстасцей у выглядзе сцяга краіны, сардэчак, да Спаса частавала ў форме яблыкаў, а на Новы год здзівіла казачнымі домікамі, сняжынкамі, ёлачкамі.

У пернікаў Аксаны Вайцель смак асаблівы.

– Варыянтаў іх гатавання некалькі, – кажа Аксана. – Можна дабавіць карыцу, ваніль, гваздзік. Але абавязкова ў цесце павінны быць мёд і імбір.

Хоць Аксана ўжо праводзіць майстар-класы для іншых аматарак выпечкі, сама вучыцца не перестае. Днямі зноў едзе ў Полацк да кандытара, у якой пераймала вопыт выпечкі пернікаў. Цяпер хоча павучыцца вырабу ў хатніх умовах зефіру. Вучоба платная. Але каб быць у трэндзе, трэба ведаць сучасныя тэндэнцыі.

Фото з архіва Аксаны Вайцель.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Партнеры проекта

Присоединяйтесь и выигрывайте подарок!

Присылайте свои истории и фотографии на электронный ящик vitvesti@gmail.com с пометкой «Клуб активных мам». Не забудьте указать свои контактные данные (имя, фамилия, регион, номер телефона). Все истории будут опубликованы на страницах газеты «Витебские вести» и на сайте издания.

Выбрать самую активную и интересную героиню поможет онлайн-голосование на vitvesti.by по завершению проекта, которое мы приурочим ко Дню матери. А непосредственно 14 октября 2020 года назовем и поздравим победительницу. Главный подарок – микроволновая печь Samsung от редакции. 

Специальные призы подготовили и партнеры проекта. Полное преображение обещает одной из участниц салон красоты «Калинка» в областном центре, он предоставит абонемент в солярий, укладку волос, маникюр, хромотерапию для лица, миостимуляцию, вакуумную процедуру для тела.

Сертификат на косметические услуги на 50 рублей подарит Витебский областной центр дерматовенерологии и косметологии.

«Усадьба Добрино» подготовила сертификат на двухчасовое посещение русской бани под Витебском.    

Также есть возможность выиграть приз от Витебской областной организации ОО «Белорусский союз женщин».