24 лютага ў Віцебску пройдзе літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная народнаму паэту Рыгору Барадуліну

Печать

Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Віцебскай абласной бібліятэцы прымеркавана літаратурна-музычная вечарына “Я сын зямлі…”.

Яна адбудзецца сёння, 24 лютага, якраз у дзень нараджэння вялікага паэта. Найперш у праграме – выстава яго твораў з фондаў галоўнага кнігасховішча вобласці.

Пад гітару прагучаць песні, напісаныя на вядомыя вершы Рыгора Барадуліна, у тым ліку і духоўнай тэматыкі, у выкананні выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў Міхаіла Рубіна і Аляксандра Салавяна.

Успамінамі пра жыццёвыя і творчыя стасункі са славутым земляком, ілюстраванымі фотаздымкамі, падзеліцца віцебскі празаік Сяргей Рублеўскі, іншыя пісьменнікі. У вечарыне прымуць удзел шматлікія чытачы, аматары багатай літаратурнай спадчыны слыннага сына Ушаччыны.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны