Адзіная ў Беларусі карставая пячора знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне

Печать

Каля трэцяга па глыбіні возера Беларусі – Гінькава, што ў Глыбоцкім раёне, знаходзіцца адзіная ў краіне карставая пячора. Гэты ўнікальны прыродны помнік утварыўся пры таянні апошняга ледавіка каля 25 тыс. гадоў таму назад. Складваецца ўражанне, што пячора не вельмі трывалая. Лаз туды вузкі, а ўнутры памесцяцца не больш за тры чалавекі.

Дарэчы, каля Оршы, ва ўрочышчы Дубкі, насельнікі Куцеінскага манастыра ў сярэднявеччы рабілі рукатворныя пячоры, на ўзор тых, што ў Кіева-Пячорскай лаўры. Адна ёсць дагэтуль.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.
Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны