Найбуйнейшае ў Беларусі верхавое балота раскінулася адразу на два раёны – Міёрскі і Шаркаўшчынскі

Печать

Самае вялікае верхавое балота ў Беларусі – Ельня, адна частка якога знаходзіцца ў Міёрскім раёне, другая – у Шаркаўшчынскім.

Унікальны аб’ект запаведнага фонду краіны, адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотных комплексаў. Тут 118 азёр. Да самага адметнага – Ельна (плошчай 5 кв. км) – вядзе амаль двухкіламетровая дашчаная сцяжына. На балоце водзіцца 130 відаў птушак, у тым ліку рэдкія чорнаваллёвая гагара і белая курапатка. Для аховы соцень тысяч пералётных, якія спыняюцца на балоце ўвесну і ўвосень, былі ўтвораныя гідралагічныя заказнікі «Ельня» (1968 год) у 25 тыс. га і «Балота Мох» (1981 год), які займае 4,8 тыс. га. Зараз гэта рэспубліканскі ландшафтны заказнік.

Разам з чарніцамі, дурніцамі, брусніцамі балота частуе ягадай, якая расце толькі на крайняй Поўначы, – марошкай. Яна занесена ў «Чырвоную кнігу Беларусі». Ельня славіцца спецыфічнымі краявідамі і папулярнае сярод аматараў турызму, відэа- і фотаздымак.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны