Як віцябчане святкавалі Першамай ў савецкі час? Падборка фрагментаў рэпартажаў з газеты «Віцебскі рабочы»

Печать
Тэги: #праздник, #Яндекс.Новости, #история, #новости витебск, #Витебск, #новости витебска

"Мір! Праца! Май!" - менавіта пад такім лозунгам праходзіла адно з самых галоўных святаў у СССР. Сёння мы прапануем чытачам падборку фрагментаў рэпартажаў з абласной газеты «Віцебскі рабочы», прысвечаных 1 Мая (арфаграфія і стыль захаваны).

1951: «Слава вялікаму Сталіну!» 

Няма нічога велічней першамайскага свята. Старажытны Віцебск апрануўся ў кумач флагаў. На будынках велізарная колькасць партрэтаў Леніна і Сталіна, кіраўнікоў партыі і ўрада, палотнішчаў з накрэсленымі на іх заклікамі баявога штаба большэвіцкай партыі. Лаканічна, але міла нашаму сэрцу, сэрцу совецкіх патрыётаў, бязмежна любячых сваю Радзіму і адданых партыі, апавядаюць выразныя надпісы на пано:

– Пяцігадовы план перавыканан.

– Мы ператвараем пустыні ў квітнеючы край.

– З руін і папялішчаў паднімаюцца соцыялістычныя гарады Беларусі.

– У імя міру даем метал звыш плана.

Да палудня ўсе вуліцы, прылягаючыя да плошчы Свабоды, былі запоўнены людзьмі. Роўна ў 12 гадзін пачалося ўрачыстае шэсце калон. З песнямі аб магутнасці нашай Радзімы, з воклічамі «Слава вялікаму Сталіну!» рухаліся па вуліцах памаладзеўшага горада піонеры і школьнікі.

З рапартам працоўных перамог уліліся ў святочнае шэсце чыгуначнікі – самы вялікі атрад працоўных Віцебска. Золатам гараць на велізарным пано словы: «СССР – вялікая чыгуначная дзяржава». Паравознікі і вагоннікі, дзвіжэнцы і пуцейцы трымаюць высока над галовамі, каб усе маглі бачыць, дыяграмы росту прадукцыйнасці працы і росту вытворчасці.

1955: з горада — у сяло 

У майскія дні з горада на работу ў сяло паедзе новы атрад пасланцаў партыі. Каля двухсот камуністаў і беспартыйных у адным толькі Віцебску звярнуліся ў партыйныя арганізацыі з просьбай аказаць ім высокае давер’е. Трэцяя частка дабраахвотнікаў ужо зацверджана на кіруючую работу ў калгасы. Гэта – лепшыя людзі з рабочых, інтэлігенцыі, партыйных і савецкіх работнікаў: беспартыйныя інжынер Саблеў, майстар Чэрнякоў, слесар Гаргула і камсамолец Дошчанка, камуністы Дзем’янаў, Шэрстнеў, Грачоў і многія іншыя.

У той момант, калі бюро абкома КПБ зацвярджала чарговую групу трыццацітысячнікаў, мы сустрэлі аднаго з тых, хто пайшоў на работу ў вёску па першаму закліку вераснёўскага Пленума ЦК партыі, – старшыню калгаса «Запаветы Ільіча» Віцебскага раёна Яноўскага. Ён за кароткі час згуртаваў і ўзняў калгаснікаў да таго адставаўшай арцелі на вялікія і слаўныя справы. Толькі за год яны пабудавалі тыпавы свінарнік на 500 галоў, размясціўшы ў ім набыты за гэты-ж час чыстапародны статак, і заканчваюць кароўнік і цялятнік. У 1954 годзе сеялі ўсяго 2 гектары кукурузы, сёлета – 41 гектар.

1968: БССР і КПБ — 50 гадоў 

Да плошчы набліжаецца аўтама-шына. На ёй лічба «50», а побач, сярод бярозак, вялікая карта Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. На фоне карты дзяўчына ў нацыянальным касцюме трымае дзяржаўны герб БССР. На чырвоным палотнішчы палымяны заклік: «Дастойна сустрэнем юбілей Савецкай Беларусі».

Нашай рэспубліцы і Кампартыі Беларусі хутка споўніцца 50 гадоў. Набліжэнне слаўнага юбілею надало асаблівае хараство Першамаю.

45 гадоў назад вялікі правадыр пралетарскай рэвалюцыі У. І. Ленін быў залічан ганаровым машыністам Віцебскай цэнтральнай электрастанцыі. Калектыў ЦЭЦ і цяпер нясе ленінскую вахту. Ён з’явіўся адным з ініцыятараў стварэння ленінскага фонду беражлі-васці. Гэты патрыятычны пачын падхапілі рабочыя Мінска і Гомеля, Брэста і Магілёва, Гродна і многіх іншых гарадоў рэспублікі.

Над калонай ЦЭЦ словы: «На асабовым рахунку Ільіча – 56 тысяч рублёў».

1970: у прамым эфіры 

– Гаворыць Масква…

І тысячы ўдзельнікаў першамайскага шэсця ў Віцебску ў думках перанесліся ў сталіцу Краіны Саветаў, на Красную плошчу. З вялікай увагай слухалі яны прамову Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Ільіча Брэжнева. З радасцю ўспрынялі словы гарачага прывітання гераічнаму рабочаму класу, слаўнаму калгаснаму сялянству, народнай інтэлігенцыі, усяму савецкаму народу.

А праз некалькі мінут радыё нібы далучыла віцяблян да першамайскіх калон працоўных сталіцы Савецкай Беларусі – Мінска. На Цэнтральнай плошчы (зараз Кастрычніцкая. – Заўв. аўт.) выступаў кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі П. М. Машэраў.

…10 гадзін 30 мінут. Фанфары абвяшчаюць аб пачатку ўрачыстасцей у Віцебску.

1976: пераможцы Усесаюзнага спаборніцтва 

Другі Першамай выходзяць віцяб-чане на дэманстрацыю з пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ, заваяваным ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве. Сёлета высокая ўзнагарода ўручана за датэрміновае выкананне народна-гаспадарчага плана 1975 года і паспяховае завяршэнне дзевятай пяцігодкі.

Свой рапарт пранёс шматтысячны калектыў фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» – дзецішча першай савецкай пяцігодкі. Змяняюцца пакаленні рабочых, але жывуць слаўныя традыцыі – традыцыі ўдарніцтва, наватарства.

За чатыры гады восем месяцаў выканала два пяцігадовыя заданні швачка Марыя Васільеўна Анібраева. З працоўнай перамогай яе цёпла павіншаваў Генеральны сакратар ЦК КПСС Л. І. Брэжнеў. І вось на адкрытай машыне побач з камуністам М. В. Анібраевай яе вучаніца Валянціна Межалоўская. Яна нядаўна на фабрыцы, але многаму навучылася ў свайго вопытнага настаўніка. Аб гэтым сведчыць і першая працоўная ўзнагарода – залаты знак ЦК ВЛКСМ «Малады гвар-дзеец пяцігодкі!».

1981: горад радыётэхнікаў 

Сённяшняя дэманстрацыя для маладога калектыва тэлевізійнага завода пятая па ліку. Здаецца, зусім нядаўна мы былі сведкамі таго, як нараджаліся першыя «Віцязі». На сённяшні дзень у гандлёвую сетку паступіла ўжо звыш 100 тысяч сучасных тэлепрыёмнікаў каляровага адлюстравання. У гэтым вялікі ўклад членаў брыгады зборшчыкаў на чале з Тамарай Цімафееўнай Берасцень, якая была дэлегатам XXVI з’езда КПСС.

1985: 40 год Вялікай Перамогі 

Сёлетні Першамай своеасаблівы, бо святкуюць яго ўсе савецкія людзі напярэдадні 40-годдзя Вялікай Перамогі і пад ўражаннем красавіцкага (1985 г.) Пленума ЦК КПСС, які прыняў пастанову аб скліканні XXVII з’езда КПСС, вызначыў заданні, звязаныя з яго падрыхтоўкай і правядзеннем.

«Адзінаццатай пяцігодцы – нашу ўдарную працу!» Гэты дэвіз вызначае сёння асноўную тэму лозунгаў і транспарантаў. А для таго, каб плённа працаваць, патрэбен мір. І таму на адной з аўтамашын мы бачым макет нашай планеты, зроблены з кветак: Зямля створана для міру, а не для вайны.

1989: справы перабудовы 

Тыя, хто чытаў у «Правде» выступленні ўдзельнікаў красавіцкага Пленума ЦК КПСС, добра ўяўляюць сабе глыбіню праблем, якія непакояць зараз савецкіх людзей. Збоі ў забеспячэнні насельніцтва таварамі першай неабходнасці, эгаізм некаторых вытворчых калектываў, што перайшлі на гаспадарчы разлік, змяншэнне крэдыту даверу кіраўнікам, якія не падмацоўваюць свае словы справамі, нацыянальныя супярэчнасці ў некаторых рэгіёнах краіны – усе гэтыя пытанні патрабуюць цеснай згуртаванасці нашага грамадства для іх вырашэння, аптымізму і непахіснага жадання ісці наперад па шляху перабудовы.

Наяўнасць гэтых якасцей вельмі добра высвятляецца ў ходзе першамайскіх дэманстрацый. Сёлетняя – пятая па ліку ад старту перабудовы.

Разам крочаць па плошчы калектывы дзвюх абутковых фабрык, размешчаных на адной тэрыторыі, – «Чырвонага Кастрычніка» і «Белвеста» – сумеснага савецка-заходнегерманскага прадпрыемства. Толькі апошняе дасць у гандлёвую сетку 500 тысяч пар высокаякаснага абутку, трэць якіх будзе рэалізавана ў Віцебску.

У калоне будаўнічага трэста №9 усеагульную ўвагу прыцягнула пано, з якога паведамлялася, што калектыў мяркуе пабудаваць у Кіравакане, які пацярпеў ад землятрасення, 35 тысяч квадратных метраў жылля.

Закончылася дэманстрацыя. Яна яшчэ раз ярка паказала рашучасць гараджан унесці свой уклад у справу перабудовы.

А вечарам віцябчане слухалі выступленні на сцэне Летняга амфітэатра Ларысы Долінай, ансамбляў «Брава» і «Спрынт». І надвор’е ўвесь час было такое, быццам сама прырода зацікаўлена ў тым, каб свята прайшло на вышэйшым узроўні.

1990: час роздуму 

Вось і надышла шостая вясна нашай агульнай перабудовы. Вясна незвычайная, адметная, у нейкім плане трывожная і разам з тым усё ж абна-дзейваючая.

Сёлетняму Першамаю папярэднічаў шэраг вельмі значных для лёсу краіны падзей. І, бадай, адно з цэнтральных месц сярод іх заняў перадвыбарны марафон даўжынёй амаль у паўгода. Імклівасцю і насычанасцю падзеямі былі адзначаны перадсвяточныя дні і ў нашым горадзе. Прайшлі партыйныя пленумы па самых кардынальных пытаннях. Адбыліся сесіі Саветаў народных дэпутатаў. Умацаваліся, папоўніліся свежымі кадрамі нашы органы народаўладдзя, у арсенале іх з’явіліся новыя фарміраванні. Выбраны на альтэрнатыўнай аснове старшыні абласнога, гарадскога і раённых Саветаў народных дэпутатаў. Усё гэта, безумоўна, абнадзейвае, усяляе ў нас упэўненасць, сведчыць аб тым, што дэмакратызацыя набывае трываласць і паўсюднасць. Але ў той час, як дэмакратыя шырыцца, практычныя справы перабудовы, накіраваныя на паляпшэнне дабрабыту чалавека, ідуць вельмі марудна. Аб гэтым сведчыць і работа нашых прадпрыемстваў. Так, напрыклад, калі ў мінулым годзе прырост аб’ёму вытворчасці па гораду склаў 2,4 працэнта, то за першы квартал сёлета ён знізіўся на 1,7. Кожнае чацвёртае прадпрыемства знізіла аб’ёмы вытворчасці.

Не, нельга сказаць, што мы працуем з рук вон дрэнна. Напярэдадні Першамая былі падведзены вынікі сацыялістычнага спаборніцтва, уручаны пераходныя Чырвоныя сцягі, з якімі прыйшлі на маніфестацыю калектывы прадпрыемстваў, раёнаў горада. І калі б праводзілася традыцыйная першамайская дэманстрацыя, то шэсце па праву пераможцы змог бы адкрыць Кастрычніцкі раён.

На плошчы імя У. І. Леніна стракатыя рэкі людскіх калон на нейкі момант спыняюцца. Ускладаюцца кветкі да помніка правадыру. Першамайскі мітынг адкрывае член ЦК КПСС, першы сакратар абкома КПБ, старшыня абласнога Савета народных дэпутатаў У. В. Грыгор’еў.

Пасля маніфестацыі адбыўся вялікі тэатралізаваны канцэрт у Летнім амфітэатры з удзелам ансамбля «Свята». У гэты дзень у абласным цэнтры прайшлі раённыя маёўкі, святочныя кірмашы.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

АКТУАЛЬНО

Футболисты
148
04 июля 2022
Футболисты "Витебска" одержали третью подряд крупную победу в чемпионате Беларуси среди дублирующих составов клубов высшей лиги
Юные легкоатлеты Витебской области выиграли почти 40 медалей на республиканских соревнованиях в Бресте
169
04 июля 2022
Юные легкоатлеты Витебской области выиграли почти 40 медалей на республиканских соревнованиях в Бресте
Неуместный аквапарк в Витебске или чем грозит купание в фонтанах
379
04 июля 2022
Неуместный аквапарк в Витебске или чем грозит купание в фонтанах
Лапицкий: билет на
201
04 июля 2022
Лапицкий: билет на "Славянский базар" заменяет визу для граждан 73 стран мира

ИНТЕРЕСНО

ЦТ по химии планируют написать около 10 тыс. абитуриентов
1485
28 июня 2022
ЦТ по химии планируют написать около 10 тыс. абитуриентов
В Витебске стартовали праздничные мероприятия, посвященные 1048-летию со дня образования города
3000
24 июня 2022
В Витебске стартовали праздничные мероприятия, посвященные 1048-летию со дня образования города
Единый день безопасности дорожного движения пройдет в Беларуси 24 июня
1488
21 июня 2022
Единый день безопасности дорожного движения пройдет в Беларуси 24 июня
Советы путешественникам, желающим отдохнуть в экзотических странах
1276
23 июня 2022
Советы путешественникам, желающим отдохнуть в экзотических странах
«Мальчик с кошкой»: история шедевра живописи из фондов Витебского художественного музея
1085
30 июня 2022
«Мальчик с кошкой»: история шедевра живописи из фондов Витебского художественного музея
После
1168
30 июня 2022
После "Освенцима" всю жизнь боялась лая собак: воспоминания бывшей узницы печально известного концлагеря