Каля Глыбокага або ў Полацку? Два цэнтры Еўропы вызначылі навукоўцы ў Віцебскай вобласці

Печать

У 2000 годзе беларускія навукоўцы і супрацоўнікі РУП «Белкосмааэрагеадэзія» абнародавалі разлікі, паводле якіх геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў Віцебскай вобласці, паблізу возера Шо Глыбоцкага раёна, умоўны пункт – на беразе возера Івесь у аднайменнай вёсцы. Для разлікаў выкарыстоўвалася адмыслова распрацаваная камп’ютарная праграма. Еўропу прынялі за адзінае цэлае, уключыўшы астраўныя землі. Гэтую прастору пакрылі інтэгральнай сеткай і па ёй вылічылі цэнтральны пункт.

У 2008-м сталі вядомыя паўторныя разлікі, паводле якіх цэнтр Еўропы знаходзіцца ў Полацку. 30 мая таго ж года там быў адкрыты адпаведны памятны знак з каардынатамі старажытнага горада –  55º30´ паўночнай шыраты і 28º48´ усходняй даўгаты.

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што і іншыя краіны прэтэндуюць на наяўнасць у іх такога цэнтра. Сярод найбольш аргументаваных версій: у вёсцы Пурнушкес у 27,8 км на поўнач ад Вільнюса (Літва), у Сухаволі каля Беластока (Польшча), дзе таксама пастаўлены памятныя знакі, каля вёскі Дзелавое непадалёк ад Рахава Закарпацкай вобласці (Украіна), у вёсцы Крагуле каля Крэмніцы (Славакія).

Такім чынам, у Беларусі, а дакладней – на Віцебшчыне, вызначаны два цэнтры Еўропы. І там, і там ахвотна фатаграфуюцца турысты.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны