Самы старажытны храм краіны быў пабудаваны ў Полацку амаль 1000 год таму

Печать

Самы старажытны храм краіны - гэта славуты Сафійскі сабор у Полацку.

Найбольш верагодна, што ўзвялі яго ў 1044 – 1066 гадах у крыжова-купальным, ці візантыйскім стылі. У 1710-м  быў моцна разбураны выбухам. Ад будынка ХІ ст. засталіся падмуркі і сцены 9 і 12 м вышынёй. У 1738 – 1750 гадах на сродкі Ф. Грабніцкага, пад кіраўніцтвам архітэктара Я. Глаўбіца сабор быў адноўлены ў выглядзе двухвежавай базілікі ў стылі віленскага барока. Такім ўзвышаецца і сёння. Вельмі папулярны турыстычны аб’ект.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны