Каманда міжнароднага праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» правяла першы ў гісторыі рэгіёна велапрабег

Печать

Каманда міжнароднага  праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”  правяла першы ў гісторыі рэгіёна велапрабег з мэтай папулярызацыі веласіпеднага руху і азнаямлення мясцовых жыхароў і гасцей са славутасцямі  краю. Асаблівасць яго ў тым, што кожны ўдзельнік самастойна выбіраў дату, час і маршрут свайго падарожжа. Круціць колы можна было як адзін дзень, так і некалькі (пры вызначэнні пераможцаў улічваліся агульная адлегласць і  час у дарозе.

На запрашэнне каманды адгукнуліся 10 чалавек: мясцовыя жыхары і аматары веласіпеднага спорту з суседняга Браслаўскага раёна.  Як расказвае менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю праекта Алена Шокель, практычна ўсе яны былі адзначаны ў аб’яўленых намінацыях, атрымалі сувеніры і сертыфікаты на адпачынак у шэрагу аграсядзіб раёна.

- Радуе, што ўдзельнікам прабегу прыйшлася па душы наша ідэя, і я ўпэўнены, што ён  дасць старт для развіцця веларуху ў раёне. Падобныя акцыі плануем праводзіць штогод, – адзначыў тэматычны каардынатар праекта па развіцці спорту Уладзіслаў Уткін.

Фота за адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны