Больш за 60% выпускнікоў з Пастаўскага раёна паступіла ў ВНУ ў 2020 годзе – гэта найлепшы вынік за пяцігодку

Печать

На Пастаўшчыне ў новым навучальным годзе адчынілі дзверы 16 школ. За парты селі 3550 вучняў, у тым ліку 376 першакласнікаў. Вучыць іх будуць 663 педагагічных работнікаў, 351 з якіх мае першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. Вялікі калектыў папоўнілі сёлета дзесяць выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных педагагічных устаноў. Віншуючы настаўнікаў і вучняў з пачаткам новага навучальнага года, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава коратка падвёў і вынікі мінулага.

– Яны парадавалі, – сказаў ён. – У вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 115 выпускнікоў 11-х класаў, або 60,2 працэнта ад іх агульнай колькасці. Гэта найлепшы вынік за апошнія пяць гадоў. Так, у 2017 годзе ў ВНУ паступіла 47,6% выпускнікоў, 2018-м –52,4%, у 2019-м – 50,3%. Асобна хачу адзначыць медалістаў. Сёлета іх было ў раёне 23. 22 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым 15 – на бюджэт. Значная частка выпускнікоў выбрала самыя запатрабаваныя ў краіне спецыяльнасці ў медыцыне, педагогіцы, інжынерыі.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны