Пастаўчанін Ігар Пракаповіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Печать

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў настаўнік і краязнаўца з Пастаў Ігар Пракаповіч. Яго кніга «Пастаўшчына» прызнана пераможцай у намінацыі «Лепшая кніга публіцыстыкі».

Сёлета на конкурсе былі прадстаўлены 80 кніг, якія пабачылі свет у 2019 годзе. Лепшыя ў шасці намінацыях выбірала журы, у складзе якога былі прызнаныя майстры слова, літаратуразнаўцы, крытыкі, кіраўнікі выдавецтваў. Усе яны  аднагалосна прысудзілі  пастаўчаніну  літаратурную прэмію.

У Ігара Пракаповіча – аўтара больш чым 60 кніг, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук,  лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча – з’явілася яшчэ адно ганаровае званне.

Выданне можна служыць  турыстычным гідам для ўсіх, хто вандруе па Пастаўшчыне. Тут падрабязна апісаны помнікі прыроды, гісторыі і культуры, сабраны шматлікія  звесткі пра знакамітых людзей  рэгіёна.

Узнагарода Ігару Пракаповічу  была ўручана  падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны