У вяровачным гарадку юныя турысты Браслаўшчыны пачалі новы сезон трэніровак спаборніцтвамі на экстрым-сцежцы

Печать

Некалькі гадоў вяровачны гарадок, абсталяваны ў парку Браслава, не меў гаспадара, які змог бы арганізаваць яго эксплуатацыю.

Урэшце сёлета ён быў перададзены Цэнтру дзяцей і моладзі, і справа пайшла. Усё лета тут было шматлюдна. Дзятва і падлеткі, а часам і дарослыя з задавальненнем бавілі час на хісткіх пераходах, спусках і пад'ёмах.

У вяровачным гарадку юныя турысты Браслаўшчыны пачалі новы сезон трэніровак спаборніцтвамі на экстрым-сцежцы. Больш за сорак хлопцаў і дзяўчат з Ахрэмаўскай і Слабодкаўскай школ, гімназіі і СШ №1 Браслава падзяліліся на дзве групы і пачалі барацьбу за асабістае першае месца на паласе перашкод, у турысцка-прыкладным шматбор'і і паркавым арыентаванні.

Маршрут быў нялёгкі, экстрым-сцежку, напрыклад, змаглі пераадолець толькі 9 удзельнікаў. А вось адрэналін і яркія эмоцыі атрымалі ўсе. А да іх сертыфікаты за ўдзел у спаборніцтвах і паказаны вынік. Прызёрам дасталіся дыпломы, а пераможцу яшчэ і права свабоднага наведвання вяровачнага гарадка.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны