У “Даватарскім” Шаркаўшчынскага раёна ў хуткім часе з’явіцца новы цялятнік

Печать

Амаль у кожным сельгаспрадпрыемстве Шаркаўшчынскага раёна ў пашавы перыяд утрымання жывёлы вядзецца рамонт альбо рэканструкцыя фермаў.

У ААТ “Княж” і “Ельня-Агра” ўзводзяцца новыя цялятнікі. Аналагічнае збудаванне хутка з’явіцца і ў “Даватарскім”.

– На малочнатаварнай ферме “Валожынкі” некалькі памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, – кажа майстар будаўніча-мантажных работ сельгаспрадпрыемства Юрый Жынгель. – Некаторыя з-за працягласці эксплуатацыі не падлягаюць рамонту, таму кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла ліквідаваць два старыя памяшканні, на іх месцы ўзвесці новае.

Брыгада з сямі чалавек пачала будаўніцтва ў маі. Металічныя слупы выкарысталі з былой зернесушылкі, што дазволіла сэканоміць сродкі. Па рашэнні аблвыканкама на будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў гаспадаркам выдзяляецца лес на льготных умовах. “Даватарскі” заключыў дамоўленасць з Пастаўскім лясгасам, які адвёў пэўную колькасць лесу на корані. Гаспадарка самастойна яго нарыхтоўвае, а потым на пілараме робіць патрэбныя будматэрыялы. Работнікі ПМК-68 на сваёй тэхніцы капаюць водаадводныя каналы, робяць планіроўку прылеглай тэрыторыі. У памяшканні, якое плануецца здаць у эксплуатацыю ў кастрычніку, будзе бяспрывязна ўтрымлівацца 200 галоў маладняка буйной рагатай жывёлы. Перад стойлавым перыядам будаўнікі “Даватарскага” павінны скончыць рамонт даху на ферме ў Станіславове.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара, Шаркаўшчына.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны