З новага года Пастаўскі ТЦСАН пачынае рэалізацыю праекта, накіраванага на дапамогу былым вязням фашысцкіх канцлагераў

Печать

З новага года Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачынае рэалізацыю праекта, накіраванага на дапамогу былым вязням фашысцкіх канцлагераў.

Яго арганізатары – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» і нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня». Дарэчы, гэта не першы конкурс сацыяльных праектаў, які імі праводзіцца, а пастаўскія сацработнікі не першы раз яго выйграюць. Два гады таму былі яго пераможцам і атрымалі транш, які выкарысталі на падтрымку людзей, што ў гады вайны трапілі у канцэнтрацыйныя лагеры.

На гэты раз з дабрачыннага фонду ТЦСАН атрымаў 8 тысяч еўра. Яны будуць накіраваны на набыццё тэхнічных сродкаў рэабілітацыі і на аказанне іншай дапамогі.

 — Мэтавая аўдыторыя даволі вялікая, – гаворыць дырэктар ТЦСАНа Марыя Ракоўская. — Толькі вязняў на тэрыторыі раёна пражывае 63 чалавекі. Дзякуючы гранту зможам аказаць ім больш важкую падтрымку, упор зробім на адрасную дапамогу. Першы этап рэалізацыі праекта, па сутнасці, ужо распачаўся. Работнікі сацыяльнай службы тэлефануюць вязням і распытваюць, у чым тыя маюць патрэбу. У асноўным ім неабходныя хадункі, каляскі, антыпролежневыя матрасы і іншыя рэчы. Некаторым вельмі дарэчы прадуктовыя наборы ці санітарная ўборка.Такую дапамогу мы таксама можам аказаць. Настройваемся на доўгую плённую работу з гэтай катэгорыяй грамадзян.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны