Шумілінскія сыраробы пачалі выпускаць новы від прадукцыі – плаўлены сыр «Сметанковы»

Печать

Шумілінскі цэх ААТ “Малако г. Віцебск” штодзень перапрацоўвае 110-115 т малака і вырабляе да 9 т прадукцыі, асноўны накірунак – выраб сыроў паўцвёрдых гатункаў.

– За 11 месяцаў гэтага года на нашым прадпрыемстве выраблена 2447 т паўцвёрдых і 186 т нятлустага сыру для плаўлення, – паведаміла майстар Шумілінскага цэха Ларыса Пракопчык. – Асноўныя гатункі – “Галандскі”, “Кастрамскі”, “Расійскі”, “Пашахонскі”.

Тры месяцы таму шумілінскія сыраробы пачалі выпускаць новы від прадукцыі – плаўлены сыр “Сметанковы”. “За гэты тэрмін ішлі пробныя партыі, усяго выраблена 3,5 т, – расказала тэхнолаг прадпрыемства Ганна Арлоўская. – Прадукцыя разышлася па Беларусі і мела попыт, таму вырашана працягваць выпуск гэтага віду сыру.

Ларыса ЗАЙЦАВА, фота аўтара, Шуміліна.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны