Саламяныя цацкі, свістулькі і вышыванкі можна знайсці ў сувенірнай лаўцы Браслаўскага раённага музейнага аб’яднання

Печать

У конкурсе гандлёвых кропак дамоў рамёстваў, які праводзіў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, пераможцам другой ступені стала сувенірная лаўка «Ля возера» Браслаўскага раённага музейнага аб’яднання.

Адкрытая ў 2008 годзе, вось ужо дванаццаць гадоў яна папулярызуе традыцыйную культуру краю, з’яўляецца месцам, дзе можна набыць арыгінальныя сувеніры ад мясцовых рамеснікаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Не адна сотня работ, выстаўленых на вітрынах, служыць своеасаблівай выстаўкай, дзе можна палюбавацца на казачных герояў, сплеценых з саломкі, свістулькі, упрыгажэнні і прыдбаць памятную рэч з эмблемай Браслаўшчыны – вышыванку, кружку, талерку, карціну. Выбар настолькі вялікі, што, як кажуць, вочы разбягаюцца і хочацца прыдбаць усё.

За мінулы год тут зрабілі пакупкі амаль 12 тысяч чалавек, амаль тысяча кожны месяц. Каб павялічыць іх колькасць, метадысты і рамеснікі прыдумваюць новыя і новыя ўзоры сувеніраў.

– Мы рады кожнаму наведвальніку, імкнёмся, каб ён знайшоў у нас сувенір па гусце і бюджэце, – гаворыць Элеанора Зінкевіч – загадчыца Музея традыцыйнай культуры, у выставачнай зале якога і месціцца сувенірная лаўка.

Фота аўтара.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны