У Міжнародны дзень абароны дзяцей у міёрскай СШ №3 адбыўся адкрыты дыялог

Печать

На адкрытым дыялоге вучні і прадстаўнікі працоўных калектываў абмеркавалі важнасць адзінства народа для вырашэння агульных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і кожнага рэгіёна, пагаварылі пра павагу да дзяржаўных сімвалаў, ролю моладзі ў стваральным працэсе. Абапіраючыся на ўласныя лёсы, госці, а гэта былі ўраджэнцы Міёршчыны, расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра пошук свайго месца ў жыцці, выбар прафесіі. Чатыром вучням пад воплескі прысутных былі ўручаны білеты членаў БРСМ.

У гэты ж день разам сабраліся тыя школьнікі, якія пажадалі стаць членамі працоўных атрадаў. Іх памкненне быць карыснымі Радзіме падтрымалі райвыканкам і райкам БРСМ. Чатыры сельгаспрадпрыемствы раёна прымуць на ўборачныя работы школьнікаў, у навучальных установах будуць дзейнічаць тры лагеры працы і адпачынку. 70 падлеткаў плануе заняць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. На гэта дзяржава выдзеліла 25 тысяч рублёў. Школьнікі будуць займацца дробным рамонтам і добраўпарадкаваннем прышкольных тэрыторый, даглядаць расліны на вучэбна-вопытных участках.

Са стартам працоўнага лета прысутных віталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, а таксама ветэраны студатрадаўскага руху.

Урачыстае мерапраемства перарасло ў канкрэтную справу – яго юныя ўдзельнікі, узброіўшыся граблямі, сабралі і вывезлі з дапамогай спецыяльнага транспарту скошаную на месцы адпачынку гараджан траву.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны