Областной штаб по подготовке праздника тружеников села «Дажынкi-2021» в Шумилино: требуется ускорение работ

Печать

«На ўсіх аб’ектах, што рыхтуюцца ў Шумілінскім раёне да «Дажынак», работа вядзецца, але яе трэба паскараць, не могуць задаволіць і тэмпы асваення выдзеленых сродкаў», – падсумаваў вынікі пасяджэння абласнога штаба па падрыхтоўцы да «Дажынак-2021» намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.

На пасяджэнні штаба старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і Уладзімір Белавус адзначалі, што работа вядзецца практычна на ўсіх аб’ектах, недзе ўжо бачны вынікі, таму стаіць задача разабрацца у сітуацыі па кожным аб’екце. Кіраўнікі і прадстаўнікі абласных арганізацый і служб, іх раённых падраздзяленняў падрабязна далажылі становішча па кожным аб’екце.

У сярэднім выдзеленыя сродкі асвоены на трэць. Так з 4,6 мільёна па аб’ектах культуры засвоена 1,2 мільёна. Практычна завяршыўся рамонт бібліятэкі, вядзецца работа па стварэнні экспазіцыі музея, ідуць аддзелачныя работы ў раённым цэнтры культуры. У сістэму адукацыі акрамя асноўнага аб’екта – СШ №1, будаўнікі працуюць на дашкольных установах адукацыі, якія атрымаюць яркі знешні воблік, адрамантаваныя дахі, новыя вокны і абноўленыя харчаблокі: з трох мільёнаў рублёў засвоена крыху больш за 0,9 мільёна. У раённай бальніцы да «Дажынак» будзе поўнасцю абноўлена паліклініка (трэці паверх ужо адрамантаваны, будаўнікі працуюць на другім) з’явяцца новыя машыны хуткай дапамогі, медыцынскае абсталяванне: засвоена каля 700 тысяч з 1,9 мільёна. Разгарнуліся работы па рэканструкцыі стадыёна. Ідзе рэканструкцыя парка і сквера каля бібліятэкі. Зараз вядуцца работы ў зоне адпачынку, дзе будуць абсталяваныя дзіцячыя пляцоўкі для рознага ўзросту.

Крыху лепшая сітуацыя па капітальным і бягучым рамонтах жылых дамоў. Пачаўся рамонт вуліцы Сіпко, дзе з’явіцца новае асфальтавае пакрыццё. Пачынаюцца работы на аб’ектах сувязі. Узводзіцца кассава-разліковы цэнтр «Віцебскэнерга». «Віцебскаблгаз» да абласнога свята абновіць 11 аб’ектаў сваёй інфраструктуры. Дарэчы, да ліпеня падарунак ад газавікоў атрымаюць жыхары Язвіна – у вёску прыйдзе газ.

Уладзімір Цярэнцьеў выказаў заўвагу на неабходнасць распрацоўкі індывідуальнага аблічча пасёлка: афарбоўка дамоў, малыя архітэктурныя формы, малюнкі на будынках павінны стварыць адметны вобраз раённага цэнтра – такое заданне атрымалі архітэктары.

Падчас пасяджэння адзначалася, што неабходна максімальна паскараць работу на ўсіх аб’ектах, прыцягваць, пры недахопе ўласных сіл субпадрадныя арганізацыі. Тры месяцы пройдуць вельмі хутка, заўважаў Уладзімір Белавус.

Пасля пасяджэння штаба Уладзімір Цярэнцьеў і Уладзімір Белавус разам са старшынёй райвыканкама Віктарам Гутаравым, зацікаўленымі афіцыйнымі асобамі наведалі Шумілінскую СШ №2, каб на месцы вывучыць сітуацыю, якая склалася з рамонтам школы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, Шуміліна.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны