Майстар з Паставаў Сяргей Фарманюк стварае са скуры разнастайныя галантарэйныя вырабы

Печать

У радзе рамеснікаў, які выцягнуўся на ўсю шырыню цэнтральнай плошчы, за невялікім столікам сядзеў майстар, не заўважыць якога было цяжка. Яркай банданай на галаве, бляскам вясёлых вачэй, імклівасцю рухаў ён нагадваў пірата Вераб’я са знакамітага галівудскага фільма. Вось толькі трымаў у руках іголку, клаў роўнае шво па скуры будучага партманета.

 Людзі, якіх прыцягвала праца, разглядалі вырабы, пра штосьці распытвалі майстра. Многіх цікавілі не толькі рэчы, але і столік, якім служыў мальберт. Па атрыбутыцы людзі дасведчаныя разумелі, што перад імі асоба творчая, інтарэсаў рознабаковых. І гэта так.

Сяргей Фарманюк піша карціны, сябруе з дрэвам, але з багацця прыроднага матэрыялу выдзяляе скуру, з якой стварае самыя разнастайныя галантарэйныя вырабы. На свяце цымбал дэманстраваў бранзалеты, сумкі, кашалькі, вокладкі для дакументаў, чахлы для мабільных тэлефонаў і нажніц, ключніцы, ножны. Рознага памеру, колеру выціснутай эмблемкі ці надпісу.

Пакупнікі адзначалі прадуманасць функцыянальнасці рэчаў, прыгажосць, нейкую сагравальную прыемнасць матэрыялу для рук.

– За гэта і я палюбіў яго, – канстатаваў майстар. — Хоць лічу, што рукам чалавека падуладны і камень, і метал, і дрэва… Толькі кожны выбірае свой, які лепш адчувае. Я таксама майструю з дрэва, выразаю, раблю патрэбныя ў доме рэчы. Але перавагу ўсё ж аддаю скуры. Прычым адкрыў яе для сябе ўжо сталым чалавекам.

Знешне «сталасць» бачнай не была.Тады Сяргей удакладніў, што рамяством заняўся… на пенсіі. Аказалася – па выслузе гадоў у арміі. Паклікалі, казаў, гены. У сям’і з пакалення ў пакаленне ўсе мужчыны былі ўмельцамі. Выдатным майстрам слыў дзядуля, таленавітым малявальшчыкам і апрацоўшчыкам дрэва быў бацька. Талентам шчодра адарыла прырода і Сяргея.

– У кожным чалавеку дрэмле талент. Яго трэба толькі абудзіць. Вось і мне ў свой час спатрэбіўся футляр для акуляраў. Пластмасавага не хацелася. Вырашыў пашыць сам. Знайшоў кавалак скуры і ўзяўся за справу. Тое, што атрымалася, не ўпадабаў. Распароў. Так разоў пяць. Навык з часам прыйшоў, і цяпер самому падабаецца, што раблю, падабаецца, мяркую па попыце, і людзям, якія ведаюць цану ручной работы, арыгінальнасці вырабу, яго зручнасці ў выкарыстанні.

Заказы прыходзяць Сяргею Фарманюку з розных куточкаў Беларусі і нават з-за мяжы. Свае вырабы майстар фатаграфуе і выкладае ў «Інстаграме». Той, хто жадае парадаваць сябе ці блізкіх арыгінальным падарункам, замаўляе заказ. Адмоў ці прэтэнзій пакуль, кажа, не меў. І гэтым ганарыцца, бо сам прыдумвае і ўвасабляе мадэлі вырабаў, карпее над кожным так, нібы робіць выставачны ўзор, пры гэтым улічвае пажаданні заказчыка.

Расказаў, што для паляўнічых, рыбаловаў, людзей, што працуюць на паветры, чахлы для тэлефонаў прапітвае спецыяльным растворам. Вільгаць не павінна псаваць выгляд вырабу.

Сказаць, што рамяство корміць Сяргея і яго сям’ю, нельга. Аднак дадатковы даход прыносіць. Праўда, задавальненне, якое мае ад свайго хобі, майстар лічыць даражэйшым за грошы здабыт

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны