Механізатар ААТ «Агра-Відзы» Леанід Паляк першым пачаў уборачную кампанію на Браслаўшчыне

Печать

На Браслаўшчыне першым пачаў уборачную кампанію механізатар ААТ «Агра-Відзы» Леанід Паляк. На мінулым тыдні за чатыры дні ён практычна адзін абмалаціў 100 га сурэпіцы.

– Ад гэтай тэхнічнай культуры чакалі лепшага выніку, – сказаў ён. – З зімы выйшла добра, на першым этапе гэтак жа добра развівалася. Але не ўсё ў раслінаводстве залежыць ад чалавека. Спачатку зацяжныя дажджы, а пасля спякота не лепшым чынам адбіліся на ўраджайнасці. Сабралі менш, чым спадзяваліся, але намалочанага насення хапіла, каб пагасіць перадаплату, узятую ў Віцебскім МЭЗе на падрыхтоўку тэхнікі да жніва, і мець яшчэ 34 тыс. руб. на іншыя расходы.

На чарзе ўборка рапсу, да абмалоту якога рэгуліруе свой камбайн Леанід Паляк.

– Ён майстар на ўсе рукі, – кажа пра механізатара дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Залатуха. – На сваёй «Расе» прапалоў і падкарміў 2 тыс. га азімых і яравых збожжавых, першым уключыўся ва ўборачны працэс. З такімі работнікамі гаспадарка своечасова ўбярэ вырашчаны ўраджай.

Фота з архіва “ВВ”.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны