Дзень роднай мовы адзначылі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце

Печать

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У гэтым годзе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце святкаванні адбыліся ў межах двух мерапрыемстваў – акцыі «Усебеларуская дыктоўка» і онлайн-фестывалю «Беларуская прастора» для замежнікаў, паведамляе ПДУ

Праект «Усебеларуская дыктоўка» быў заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны як асветніцкая акцыя, якая дазваляе кожнаму беларусу праверць свае веды. Традыцыйна для дыктоўкі абіраўся тэкст, звязаны з угодкамі кагось з беларускіх пісьменнікаў. Гэты год багаты на юбілеі – 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 105 год з дня нараджэння Янкі Брыля. Менавіта лірычная мініяцюра «Пра галоўнае» апошняга і была абрана ў якасці тэкста для дыктоўкі.

У Полацкім дзяржаўным універсітэце гэта акцыя, ініцыяваная кафедрай славянскай філалогіі, адбываецца ўпершыню. 

Фота прадастаўлены Полацкім дзяржаўным універсітэтам.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны