«Рыбацкае шчасце»: 64 рыбаловы вобласці паспаборнічалі ў Браслаўскім раёне

Печать

Спаборніцтва «Рыбацкае шчасце», якім славіцца Браслаўшчына, адбылося і сёлета. Яно было мнагалюдным, бо, акрамя браслаўчан і заўзятых рыбаловаў-аматараў з суседніх раёнаў, паўдзельнічаць у ім пажадалі работнікі «Нафтана». Пашукаць рыбацкага шчасця з Наваполацка прыехалі аж 39 чалавек, якія аб’ядналіся ў 13 каманд. Усяго ж на лёд выйшлі 64 рыбаловы.

Арганізатары мерапрыемства – фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» і аддзел турызма Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» – сёлета змянілі ўмовы спаборніцтва, наблізіўшы іх менавіта да ўмоў спартыўнага рыбалоўства. На возеры Дрывяты быў адзначаны ўчастак плошчай у 2,5 кв. км, дзе аматары падлёднай лоўлі і павінны былі прабіць лункі. Таму ва ўсіх рыбаловаў былі адносна аднолькавыя ўмовы, каб праявіць сваё ўменне вы-вуджваць рыбу.


Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла актыўнаму адпачынку, але не жору: як ні спрабавалі рыбаловы перахітрыць насельнікаў вадаёма, на мармышку ці кручок трапляла пераважна дробязь, і то неахвотна. У выніку самы вялікі ўлоў заважыў 2642 г і належаў новапалачанам. Другое месца таксама дасталося камандзе «Нафтана». Замкнулі тройку лідараў браслаўскія аматары з аграсядзібы «Ціхі дворык» з уловам крыху большым за 2 кг.
У асабістым першынстве на самую буйную асобіну рыбацкае шчасце таксама ўсміх-нулася новапалачаніну Андрэю Танковічу, які ўдала падсёк плотку на 262 г.


Арганізатары спаборніц-тваў узнагародзілі ўсіх намі-нантаў кубкамі, медалямі і памятнымі падарункамі. Заахвочвальныя прызы атрымалі дзве з чатырох удзельніц «Рыбацкага шчасця» – браслаўчанкі Улада Атрошчык і Алена Агапотава, а таксама самы юны ўдзельнік – 11-гадовы Аляксандр Дуброўскі.

Фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны