Віцебская міліцыя шукае серыйнага махляра

Печать

Міліцыя вышуквае Дзмітрыя Андрыенка (на фота), якога абвінавачваюць у серыі злачынстваў. 

Дзмітрій Андрыенка нарадзіўся ў пасёлку Усць-Кут Іркуцкай вобласці Расіі ў 1990 годзе, але ўжо даўно прапісаўся на Віцебшчыне, мае від на жыхарства. З юнацтва ён марыў стаць багатым і ўплывовым мужчынам. Аднак замест таго, каб атрымліваць адукацыю і ўпарта працаваць для дасягнення мэты, вырашыў пайсці больш кароткім шляхам: разам са знаёмымі хлопец пачаў друкаваць на прынтэры даляры і абменьваць іх на рэальныя грошы. Махлярства праварочваліся ў 2007 годзе ў Браславе, дзе ў той час жыў злачынца, але крыніца даходу хутка вычарпалася — дзейнасцю “копі-цэнтра” зацікавіліся міліцыянеры.

Некалькі гадоў, праведзеных ў турме, не здолелі выправіць маладога чалавека. Больш таго, ён зацікавіўся крымінальным светам і прагнуў выбіцца ў аўтарытэты. А зрабіць гэта можна толькі адным спосабам — шанаваць зладзейскія законы. Згодна з імі, працаваць — не па-пацанскі, таму Дзмітрый Андрыенка зноў узяўся за махлярства: падманным шляхам авалодваў грошамі і маёмасцю іншых. Спачатку ён свае афёры ажыццяўляў ў Браславе, а пазней у Полацку, куды пераехаў жыць.

Так, Дзмітрый шукаў людзей, якія знялі з уліку аўто, каб яго прадаць, і пад рознымі падставамі схіляў іх перадаць яму дакументы на машыну і сам транспарт (адрамантаваць, для тэст-драўву і г. д.), а потым знікаў. На вуду спрытнягі трапіла нават яго былая настаўніца.  Акрамя таго, аматар падмана быў здольны так уцерцеся ў давер людзям, што яны давалі незнаёмцу буйныя сумы ў доўг. Вядома, вяртаць грошы ён нікому не збіраўся, выдаткоўваў іх на сябе: дарагія аўто, гадзіннікі, адзенне, падарожжа…

Не забываў і пра таварышаў па цэху. Напрыклад, у сацыяльных сетках нам удалося знайсці яго сумеснае фота з беларускім злодзеям у законе Аляксандрам Кушняровым. А ў кампанію да такіх аўтарытэтаў без каштоўных падарункаў не трапіш.

— Даказана дачыненне адшукваемага грамадзяніна да чатырох злачынстваў, здзейсненых у Браславе і Полацку, — расказаў начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачынасцю 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАПіК МУС РБ. — Вядома нам і пра яшчэ некалькі крымінальных эпізодаў з яго удзелам. Але гэта, напэўна, далёка не поўная карціна.

Таму праваахоўнікі просяць усіх, каму вядома месца знаходжання або хто пацярпеў ад дзеянняў Дзмітрыя Андрыенкі, паведаміць пра гэта пра тэлефонах 8-0212-365-044 і 374-876. Ананімнасць гарантуецца.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны