У сярэдняй школе 28 Віцебска быў напісаны рэспубліканскі дыктант пад назвай “Дзень народнага адзінства”

Печать

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З нагоды гэтага свята 16 верасня ў сярэдняй школе 28 Віцебска быў напісаны рэспубліканскі дыктант пад назвай “Дзень народнага адзінства”.

Як адзначыла  настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юлiя Яшчанка, важна прыцягнуць увагу грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, асаблiва ў моладзi, неабходна ў iх выхоўваць  паважлівае і адказнае стаўленне да гісторыі   народа, фарміраваць усведамленне сувязі мiнулага і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

Вучні 8 “А”, 8 “Г”, 9 “А”, 10 і 11 класаў пісалі дыктант на ўроках мовы са сваімі настаўнікамі ў класах. А вучні 9 “А”, 8 “В”, 8 “Б” класаў – пад дыктоўку беларускага пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча па анлайн-трансляцыі з лінгвістычнага ўніверсітэта.

Фото Елены Фёдоровой. 

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны