У Браславе выявілі нетыповы для рэгіёна від земнаводных – балотную чарапаху

Печать

Навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных – балотную чарапаху, узрост якой, па меркаванні спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў.

bolotnaya cherepaha

Днямі навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных – балотную чарапаху, узрост якой, па меркаванні спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў.

Па сцвярджэнні вядучага навуковага супрацоўніка Нацпарку Валерыя Міцюна, у Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам. Аднак навукоўцы лічаць, што ўчасткі яе знаходжання засталіся і ў паўночных рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў. Чарапах адносяць да самых старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму.

У нашай краіне балотная чарапаха з’яўляецца рэдкім відам і занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.

Фото из открытых источников.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны