Шаркаўшчынскі раён з рабочым візітам наведаў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук

Печать

Шаркаўшчынскі раён з рабочым візітам наведаў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук. Ён азнаёміўся са спартыўнай базай сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына, наведаў Германавіцкі мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча. У сярэдняй школе № 1 райцэнтра правёў інфармацыйную сустрэчу з педагагічным калектывам на тэму «Адзінства беларускага народа — асноватворны фактар зберажэння і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны». Сяргей Кавальчук уручыў падарачны сертыфікат на суму 20 тысяч рублёў дырэктару Шаркаўшчынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксею Курачонку для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Новая амуніцыя была перададзена і для патрэб гуртка па занятках таэквандо ДЮСШ.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны