«Экабомба» у Браславе. Раён далучыўся да міжнароднай экалагічнай акцыі

Печать

 Два гады назад яе ініцыятарам выступіў жыхар Петразаводска Сяргей Чарняўскі, які прапаноўваў змагацца з забруджваннем паветра з дапамогай пасадкі дрэў. Гэту ідэю падхапілі ў многіх краінах свету. Удзел у акцыі прынялі больш за 100 гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі. Такім чынам людзі імкнуцца яшчэ раз акцэнтаваць увагу на праблемах экалогіі. Вясной і восенню на ўласных падворках і тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў актывісты высаджваюць саджанцы кедра, туі і лістоўніцы, бо менавіта яны выдзяляюць больш за іншыя расліны карысных для арганізма фітанцыдаў.

23920064

У Браславе арганізатарамі акцыі сталі Канстанцін і Яўгенія Далецкія. Праз сеціва брат і сястра запрасілі жыхароў раёна аб’яднацца і набыць маладыя дрэўцы. На прапанову адгукнуліся многія. У выхадныя агульнымі намаганнямі яны высадзілі каля 300 саджанцаў кедра і туі, а таксама падарылі іх сельсаветам, дзіцячым садам і школам.

Вясной будучага года, спадзяюцца Далецкія, акцыя набудзе больш шырокі маштаб.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны